viasna on patreon

Трох сябраў АГП — Смалякова, Асмалоўскага і Чарнушыну пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту

2022 2022-10-31T12:01:53+0300 2022-10-31T12:04:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smaliakou-agp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрусь Асмалоўскі, Артур Смалякоў і Дзіяна Чарнушына

Андрусь Асмалоўскі, Артур Смалякоў і Дзіяна Чарнушына

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынесены прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінаваўца — старшы памочнік пракурора Аксана Саковіч.

Палітзняволены Артур Смалякоў — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы 27 ліпеня 2022 года. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту на волю не выйшаў. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Палітзняволены  Андрусь Асмалоўскі — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы 29 ліпеня 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Дзіяну Чарнушыну, грамадзянскую жонку Асмалоўскага, таксама затрымалі 29 ліпеня і змясцілі ў СІЗА №1. У яе на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця з інваліднасцю, якога Дзіяна выхоўвала сама.

За ўдзел у "Маршы новай Беларусі" судзяць сябраў АГП

Па матэрыялах абвінавачання, Смалякоў, Асмалоўскі і Чарнушына прынялі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года.

Прадстаўніца дзяржабвінавачання Аксана Саковіч 28 кастрычніка запрасіла для абвінавачаных пазбаўленне волі:

Артуру Смалякову — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;

Дзіяне Чарнушынай — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;

Андрусю Асмалоўскаму  — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Такі прысуд і быў вынесены суддзёй Алай Скуратовіч 31 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства