viasna on patreon

Палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" за абразу прадстаўніка ўлады

2022 2022-10-10T15:13:00+0300 2022-10-10T16:49:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleh-korzun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Пінскім судзе вынеслі прысуд паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) палітзняволенаму Алегу Корзуну. Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла.

aleh-korzun.jpg
Алег Корзун

Алег Корзун быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У канцы лістапада 2021 стала вядома, што Алега перавялі са Следчай турмы № 8 у Брэсцкі СІЗА. Першапачаткова Алега абвінавачвалі паводле артыкулаў 130 і 369 Крымінальнага кодэксу, але пазней абвінавачанне ў “распальванні іншай сацыяльнай варожасці” знялі.

7 кастрычніка суддзя Пінскага суда Андрэй Бычыла прызнаў Алега Корзуна вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама Алегу прысудзілі штраф памерам 100 базавых велічыняў.

Падтрымайце Алега Корзуна пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37 (Корзун Алег Віктаравіч).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства