Экстрадаванай у Беларусь Яне Пінчук прад'яўлена абвінавачанне, прызначаны шэраг экспертыз Дапоўнена
Яну Пінчук расейскія ўлады 10 дзён таму экстрадавалі ў Беларусь. Цяпер дзяўчына ўтрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2. Да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на 2 месяцы.
Расследаванне крымінальнай справы даручана Віцебскаму гарадскому аддзелу Следчага камітэта.
Следчыя прад'явілі Яне Пінчук абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (частка 3 артыкула 130), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем ( і 2 артыкула 361-1), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361). Ёй пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі, піша "Віцебская Вясна".
Замест расійскага адваката Марыі Бяляевай у справу ўступіў беларускі адвакат, з якога ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў следства.
Актывістка з Віцебску была затрымана 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх сілавікоў. А 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, якая потым была працягнутая. На радзіме за адміністраванне тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» супраць яе былі выстаўлены абвінавачанні адразу па 5 крымінальных артыкулах.
За час знаходжання за кратамі Яна паспела выйсці замуж, як яна паведаміла "хоць і ў СІЗА але ўсё роўна па каханні".
Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення