viasna on patreon

Супрацоўніка РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»

2022 2022-09-09T17:12:39+0300 2022-09-09T17:29:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_mialeshka.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Першамайскага раёна Мінска 9 верасня разглядзелі крымінальную справу супраць загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогій РНПЦ ДАГІ Аляксандра Мялешкі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 23 і 30 жніўня 2020 года. Супрацоўнікі КДБ затрымалі Аляксандра 7 ліпеня ў межах крымінальнай справы і змясцілі яго на Акрэсціна. Праз шэсць сутак мужчыну выпусцілі пад даручальніцтва калегаў, таму да суда Мялешка знаходзіўся на волі. Сёння суддзя Максім Трусевіч прызнаў Аляксандра вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў «хатняй хіміі».

Аляксандр Мялешка
Аляксандр Мялешка

Аляксандр Мялешка —загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдат біялагічных навук. У яго 20-гадовы стаж працы, раней ён уваходзіў у кіруючы орган пярвічнай арганізацыі «Свабоднага Прафсаюза Беларускага» ў РНПЦ ДАГІ.

medyki_90.jpeg

Затрыманні супрацоўнікаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

КДБ затрымаў лекарку Юлію Жаранкову і Аляксандра Мялешку.

7 ліпеня супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Мінску Мялешку, а таксама ягоную каляжанку, старшыню пярвічнай арганізацыі «Свабоднага Прафсаюза Беларускага» ў РНПЦ ДАГІ — Юлію Жаранкову. Пазней жанчыну выпусцілі на волю, а Аляксандра змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна ў межах крымінальнай справы. Праз шэсць сутак мужчыну выпусцілі пад даручальніцтва калегаў, бо Аляксандр — каштоўны спецыяліст. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў двух нядзельных Маршах у Мінску — 23 і 30 жніўня 2020 года. Да суда Мялешка знаходзіўся на волі.

Сёння ў судзе Першамайскага раёна Мінска адбыўся судовы працэс над Аляксандрам. Суддзя Максім Трусевіч разглядзеў справу за некалькі гадзінаў. Супрацоўніку РНПЦ ДАГІ прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») — менавіта столькі запрашваў пракурор.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства