viasna on patreon

Затрыманні, "экстрэмісцкія" матэрыялы, папаўненне ў спісе КДБ: хроніка пераследу 7-8 ліпеня Дапоўнена

2022 2022-07-08T11:07:50+0300 2022-07-08T20:43:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daylid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7-8 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

8 ліпеня

Затрыманні супрацоўнікаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

КДБ затрымаў лекарку — старшыню пярвічнай арганізацыі «Свабоднага Прафсаюза Беларускага» ў РНПЦ ДАГІ Юлію Жаранковай.

Юлія — дзіцячая лекарка, са стажам працы ў 12 гадоў. Да 2020 года пра яе не аднойчы пісалі дзяржаўныя СМІ (у тым ліку «СБ»), а ў красавіку 2022 года яна выступала з відэалекцыяй на Рэспубліканскай канферэнцыі пацыентаў з першаснымі імунадэфіцытамі. Як адзначае газета «Медыцынскі Веснік», яе выступ выклікаў у прысутных асаблівую цікавасць.

Паведамляецца таксама пра затрыманне загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдата біялагічных навук Аляксандра Мялешкі.

У яго 20-гадовы стаж працы, раней ён уваходзіў у кіруючы орган пярвічнай арганізацыі «Свабоднага Прафсаюза Беларускага» ў РНПЦ ДАГІ.


У Мінску затрымалі былога супрацоўніка банка «БелВЭБ» — ён нібыта зліваў асабістыя дадзеныя сілавікоў, настаўнікаў і лекараў

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Па інфармацыі «Медыязоны», імя затрыманага — Васіль Ермакоў.


Актывіста Паўла Вінаградава амаль адразу пасля этапу ў калонію змясцілі ў ШІЗА

Стала вядома, што блогера і актывіста Паўла Вінаградава па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 амаль адразу закінулі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак. Нагадаем, у штрафным ізалятары вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.


Супрацоўніцу IT-кампаніі затрымалі за «супрацоўніцтва з польскімі спецслужбамі» 

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхаркі Мінска Кацярыны Сасім.

Сілавікі паведамляюць, што дзяўчына ў 2020 годзе ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту, а таксама «супрацоўнічала з польскімі спецслужбамі» — а менавіта, нібыта зарэгістравалася ў плане «Перамога».


Жыхара Мінскага раёну затрымалі за каментары пра сілавікоў і расейскіх вайскоўцаў

На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і расейскіх вайскоўцаў.


У Івацэвічах затрымалі незалежнага журналіста Паўла Дайліда

Павел Дайлід паспеў паведаміць калегам, што да яго ў кватэру ў Івацэвічах прыехалі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі ў мясцовы РАУС для разбіральніцтва. Пасля гэтага журналіст быў затрыманы.

Падставай для гэтага нібыта з’явіўся фотаздымак Паўла Дайліда разам з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены ў ліпені 2020 года падчас дазволенага пікета ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай і размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Пакуль не зразумела, ці ўвагу сілавікоў выклікаў сам здымак са сцягам ці каментары да гэтай фатаграфіі. Раней Павел Дайлід супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданнямі, неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі.

UPD. На журналіста завялі адміністрацыйную справу (пакуль не ведаем, за што). Сёння мусіць прайсці суд.


Новыя «экстрэмісцкія» матэрыялы

Суд Крупскага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі» дзевяць youtube-відэа:

  • «ОГП-ТV: Павшим ниц – прощение, взывающим к закону-штраф!»;
  • «Минский ОМОН. Неудачный рейд. г.Крупки»;
  • «В здании суда г. Крупки»;
  • «Дикая охота в Крупках – задержанных ведут в суд»;
  • «Дикая охота в Крупках – суд»;
  • «Дикая охота в Крупках, послесловие»;
  • «Алесь Пушкин комментирует приговор за перформанс»;
  • «Суд над художником Алесем Пушкиным»;
  • «КОНЦЛАГЕРЬ по-беларуски. Расследование BYPOL»

7 ліпеня

У Магілёве затрыманы прадпрымальнік Аляксандр Садавы

Прычынай затрымання, верагодна, стаў нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», аднак дакладнай інфармацыі пакуль няма.

UPD: Стала вядома, што яму прызначылі 5 сутак арышту. Мужчыну судзілі па арт. 19.10. КаАП РБ (Прапаганда ці публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сымболікі ці атрыбутыкі).


КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ пяць чалавек

У спіс дадалі Сяргея Канавалава, Андрэя Любецкага, Уладзіміра Агіевіча, Сяргея Глебка і Вадзіма Смірнова.

Цяпер у гэтым спісе КДБ 876 чалавек, 137 з якіх — беларусы.


Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства