Сябры КХП БНФ Уладзімір Плешчанка і Аляксандр Салаўян атрымалі папярэджаньні
https://spring96.org/be/news/1088
2004
2004-03-16T10:00:00+0200
2004-03-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як перадае Радыё Свабода, 15 сакавіка абодва апазыцыянэры выйшлі на сваю звычайную акцыю, якую яны праводзяць штопанядзелак. Аляксандар Салаўян меў пры сабе плякат “Схадзіў на выбары — падтрымаў рэжым”, а Ўладзімер Плешчанка — абвестку “Збор подпісаў супраць саюзнае дамовы, незаконна падпісанай Аляксандрам Лукашэнкам”.
Апоўдні ля “Сіняга дому” спынілася міліцэйская машина, і апазыцыянэраў забралі ў пастарунак. Склаўшы пратаколы, міліцыянты адразу ж даставілі затрыманых у суд, дзе судзьдзя, спадарыня Лакеенкава, па сканчэньні дзесяціхвіліннага судовага працэсу абвесьціла ім папярэджаньні за незаконнае пікетаваньне.