viasna on patreon

Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця "вясноўцаў" Аўдыё

2022 2022-07-16T17:56:12+0300 2022-07-19T11:38:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasna-podcast.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Вясна прыйдзе" і "MAYDAY TEAM" стварылі супольны выпуск падкаста, дзе сабралі смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітвязняволеных праваабаронцаў ПЦ "Вясна". Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічным полі. Галоўная мэта — паказаць чалавечы, а не прафесійны бок "вясноўцаў".

14 ліпеня — гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітвязняў "вясноўцаў" дасягнула 7 чалавек. Усім ім і прысвечаны гэты выпуск падкаста.

У ім вы даведаецеся:

  • Як Бяляцкі шукаў дзоты ў Заслаўі;
  • Што за пацук завёўся ў “Вясне”;
  • Як Стэфановіч давёў сілавікоў да спалоху;
  • Кім раней працавала Марфа Рабкова, што нават атрымлівала хімічныя апёкі,
  • На якія канцэрты ганялі Стэфановіч і Лабковіч;
  • Леанід Судаленка ў трох варыянтах і Андрэй Павук, які з ім недасябраваў;
  • Як Таццяна Ласіца не давала спуску сэксісцкім жартам;
  • Эмацыйная гісторыя пра шкарпэткі;
  • Што за таямнічая бабуля-вызваліцельніца была ў Лабковіча;
  • і многае іншае.

Вядучыя подкаста: Кацярына Кадабра (“Вясна прыйдзе”)  і Саша Райкан ("MAYDAY TEAM").

Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:

Падпісвайцеся, каб атрымліваць апавяшчэнні аб новых выпусках!

З папярэднімі выпускамі подкаста "Вясна прыйдзе" можна азнаёміцца тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства