viasna on patreon

За дапамогу рэпрэсаваным да двух гадоў калоніі асудзілі Вольгу Ялцэвіч

2022 2022-07-15T22:45:37+0300 2022-07-18T10:05:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jalcevicz_volha_wide.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Ялцэвіч

Вольга Ялцэвіч

Суд Маскоўскага раёна Брэста 15 ліпеня вынес прысуд па крымінальнай справе жыхаркі Докшыцаў Вольгі Ялцэвіч па абвінавачванні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч была затрыманая 12 снежня 2021 года і да суда змешчаная пад варту ў СІЗА № 7.

Жанчына мае юрыдычную адукацыю, да затрымання аказвала юрыдычныя паслугі ў якасці прыватнага прадпрымальніка. 

Згодна з матэрыяламі следства Вольга Ялцэвіч не пазней за 12 жніўня 2020 года на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Абвінавачаная, з'яўляючыся сябрам Фонду, сумесна з яго кіраўніком і іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года нібыта аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян, а таксама зрабіла пералік сродкаў у кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве супрацьпраўнымі дзеяннямі.

У ходзе судовага працэсу Ялцэвіч часткова адмовілася ад раней дадзеных паказанняў.

Адзін з дапытаных сведкаў замест таго, каб пацвердзіць, што штраф яму выплаціў фонд "Краіна для жыцця", даў паказанні, што штраф яму быў аплочаны сваяком.

На працэсе таксама высветлілася, што Вольгу 5 разоў змяшчалі ў карцар, а яшчэ ў СІЗА паставілі на прафулік.

Суд прызнаў Ялцэвіч вінаватай і пакараў яе пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

jalcevicz_volha_wide.png

За фінансаванне пратэстнай дзейнасці ў Берасці будуць судзіць палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч

Жанчына мае юрыдычную адукацыю, да затрымання аказвала юрыдычныя паслугі ў якасці прыватнага прадпрымальніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства