Жыхар Ашмянаў Ягор Багдзевіч прыступіў да адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу
Жыхар Ашмянаў Ягор Багдзевіч 7 чэрвеня прыступіў да адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 45.
5 красавіка 2022 года суд Ашмянскага раёна па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) вынес абвінаваўчы прысуд у адносінах да жыхара Ашмянаў Ягора Багдзевіча: абмежаванне волі тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
Ягор Багдзевіч віну не прызнаў, а таму з прысудам не пагадзіўся і абскардзіў яго ў Гарадзенскі абласны суд. Пры гэтым звярнуў увагу, што на момант мяркуемага здзяйснення правапарушэння максімальны тэрмін такога пакарання паводле дзеючай у той час рэдакцыи артыкула 368 Крыминальнага кодэкса не перавышаў двух гадоў. Таксама прасіў абласны суд прызначыць мастацкаведчую экспертызу, бо стварэнне і размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы некалькіх відэакліпаў, у якіх твары кінагерояў былі зменены на твар прэзідэнта, лічыў жартам, а не злачынствам.
Цікава, што і дзяржабвінаваўца Сяргей Кавальчук апратэставаў прысуд, але ўжо ў якасці пракурора. І, насуперак сваёй пазіцыі ў судзе, прасіў зменшыць тэрмін пакарання да двух гадоў у сувязі з няправільным выкарыстаннем судом нормы права.
26 траўня 2022 года Гарадзенскі абласны суд у складзе старшынствуючага Віталія Куляша і суддзяў калегіі Віктара Сянько і Мікалая Рачынскага разгледзела апеляцыйныю скаргу і пратэст пракурора. Тэрмін пакарання Ягору Багдзевічу быў зніжаны да максімальна магчымага для пакарання ў выглядзе абмежавання волі – двух гадоў, з адбываннем ў папраўчай установе адкрытага тыпу (так званая “хімія”).
А папярэдне хадайніцтва Ягора Багдзевіча аб прызначэнні макстацкаведчай экспертызы суд адхіліў, “паколькі ў крымінальнай справе маюцца доказы для ацэнкі і прыняцця рашэння без прызначэння мастацкаведчай экспертызы”.
Мужчыну судзілі за абразу прэзідэнта ў 2020 годзе, а прызначылі 2,5 гады "хіміі" па новай рэдакцыі кодэкса
Падтрымайце Ягора Багдзевіча паштоўкай ці лістом: 225073, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, в. Сушкі, ПУАТ №45