viasna on patreon

Мужчыну судзілі за абразу прэзідэнта ў 2020 годзе, а прызначылі 2,5 гады "хіміі" па новай рэдакцыі кодэкса

2022 2022-04-05T13:27:47+0300 2022-04-05T13:32:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-smaliavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

5 красавіка ў судзе Ашмянскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да Ягора Багдзевіча, якога вінавацілі ў абразе прэзідэнта паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддя Віталь Казакевіч, бок дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў Сяргей Кавальчук.

Паводле абвінавачвання, Ягор Багдзевіч з дапамогай спецыяльнага прыкладання зрабіў 10 ролікаў з урыўкамі з фільмаў і музычных кліпаў працягласцю да 10 секунд, у якіх твар кінагероя ці спявачкі мяняў на твар Лукашэнкі. На прыканцы жніўня і напачатку верасня 2020 года абвінавачаны размясціў ролікі ў гарадской групе ў тэлеграме.

У судзе Багдзевіч патлумачыў, што вырабляў і размяшчаў ролікі, каб “разрадзіць абстаноўку”, нікога абражаць не збіраўся.

Нягледзячы на тое, што абвінавачаны знаходзіцца ў адпачынку па дагляду за сваёй 2-гадовай дачкой, пракурор палічыў віну Ягора Багдзевіча даказанай і прасіў суд пакараць яго трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Варта адзначыць, што злачынства, якое ставіцца ў віну Багдзевічу, было здзейсненанае да ўступлення ў сілу зменаў у Крымінальны кодэкс. Паводле папярэдняй рэдакцыі кодэкса, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 368 не можа быць прызначана больш за два гады абмежавання ці пазбаўлення волі. Менавіта на гэта звярнуў увагу суду Ягор Багдзевіч перад вынясеннем прысуду.

Аднак 5 красавіка суддзя Віталь Казакевіч палічыў Багдзевіча вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”). Ягор намераны абскарджваць вынесены прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства