viasna on patreon

За травень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 96 чалавек

2022 2022-06-02T14:19:03+0300 2022-06-02T14:20:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу траўня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За травень колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 53 чалавекі.

За красавік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 89 чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу красавіка фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў.

ПЦ «Вясна» вядома пра не менш за 96 грамадзян, асуджаных у траўні паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за травень у крымінальным парадку, складае 36,46% і 63,54% адпаведна.

З агульнай колькасці асуджаных у траўні грамадзян, звесткі пра якіх атрымалася сабраць ПЦ «Вясна», паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 32% грамадзян. Паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным удзеле у іх, і масавых беспарадках асуджана 60% грамадзян.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў траўні судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў «пратэсных» крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за травень па вядомых ПЦ «Вясна» справах суды вынеслі:

  • 117 гадоў і 1 месяц зняволення ў дачыненні да 41 чалавека;
  • 32 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 12 чалавек;
  • 99 гадоў і 10 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 38 чалавек;
  • 9 месяцаў арышту для 3 чалавек;
  • 860 базавых велічыняў штрафу на суму 27 520 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 6 чалавек разам з пазбаўленнем і абмежаваннем волі;
  • прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем за дыфамацыйныя злачынствы для 2 чалавек.

Паводле прысудаў, вядомых праваабаронцам, па «пратэсных» крымінальных справах у траўні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 42,7% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 12,5% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 39,6% выпадкаў асуджэння грамадзян. Арышт у якасці пакарання ўжываўся ў 3,1% выпадкаў. Прымусовыя меры бяспекі і лячэння прымяняліся ў 2,1% выпадкаў.

Такім чынам, пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі», арыштам і прымусовымі мерамі бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у траўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства