Палітзняволеную асудзілі да двух гадоў калоніі за відэа і каментары ў Tik-Tok
Сёння, 18 траўня, у Мінскім абласным судзе агучылі чарговы прысуд па "справе Зельцэра" — палітзняволеную Аліну Забаштанскую асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнай кодэкса. Затрымалі Аліну 22 лістапада мінулага году — пад вартай яна ўтрымліваецца паўгода.
Суд над палітзняволенай распачаўся 14 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук. Што менавіта інкрымінавалі Аліне — невядома. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok.
Аліна хворая на эпілепсію. Па справе прызначалі псіхіятрычную экспертызу — перапынак цягнуўся месяц. Дома палітзняволеную чакае дачка.
Гэта шосты вядомы праваабаронцам прысуд па "справе Зельцэра", усяго па справе за каментары былі затрыманыя 136 чалавек.
1,5 года “хатняй хіміі” – за каментар па “справе Зельцэра”
Падтрымайце палітзняволеную пасылкамі, грашовымі пераводамі, лістамі па адрасе:СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 |