viasna on patreon

У лютым па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 50 чалавек

2022 2022-03-07T12:13:20+0300 2022-03-07T12:22:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-smaliavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу лютага фіксаваў устойлівую тэндэнцыю крымінальнага пераследу грамадзян па палітычных матывах. За люты 2022 года колькасць палітычных зняволеных узрасла сама меней на 50 чалавек.

За студзень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 79 чалавек

ПЦ "Вясна" вядома пра не менш чым 79 грамадзян, асуджаных у студзені па палітычных матывах. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за студзень у крымінальным парадку па палітычных матывах, складае 15,2% і 84,8% адпаведна.

ПЦ "Вясна" вядома пра не менш чым 50 грамадзян, асуджаных у лютым па палітычных матывах. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за люты ў крымінальным парадку па палітычных матывах, складае 16% і 84% адпаведна.

З агульнай колькасці асуджаных у лютым грамадзян, звесткі аб якіх удалося сабраць ПЦ «Вясна», па дыфамацыйных артыкулах, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 64% грамадзян. Па артыкуле аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх, асуджана 16% грамадзян. За графіці, надпісы і малюнкі пратэстнай накіраванасці асуджаныя 6% чалавек. У абвінавачванні 4% грамадзян разам з дыфамацыйнымі артыкуламі меліся склады злачынства, якія прадугледжваюць адказнасць за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або псаванне маёмасці.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў лютым судовая сістэма працягвала ўжываць да фігурантаў "пратэстных" крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі, а таксама буйныя сумы штрафаў за надпісы пратэснага характару. Сумарна, за люты, па вядомых ПЦ "Вясна" справах, суды вынеслі:

  • 61 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 18 чалавек;
  • 34 гады і 8 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") у дачыненні да 16 чалавек;
  • 22 гады і 2 месяцы абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") у дачыненні да 11 чалавек;
  • 6 месяцаў арышту для 2 чалавек;
  • 540 базавых велічынь штрафу на суму 17.280 рублёў у якасці асноўнага віду пакарання для 3 чалавек;
  • 700 базавых велічынь штрафу на суму 22.400 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 6 чалавек разам з пазбаўленнем і абмежаваннем волі;
  • прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў дачыненні да 3 чалавек разам з прымяненнем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.

Па вядомых праваабаронцах прысудах па "пратэсных" крымінальных справах у лютым суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 36% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 32% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 22% выпадках асуджэння грамадзян. Арышт у якасці пакарання ўжываўся ў 4% выпадках. Штраф прымяняўся судамі ў 6% выпадках вынясення прысуду.

Такім чынам, пакаранні па палітычна матываваных крымінальных справах, звязаныя з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арыштам суды ўжывалі ў 94% выпадках асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў у лютым 2022 года.

Агулам, за 2021 год па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 1285 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства