viasna on patreon

"З'ехала са спаткання, а душа засталася там", — жонка палітвязня Мікалая Шэметава

2022 2022-02-14T11:06:49+0300 2022-02-14T11:06:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shemetau__.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволены Мікалай Шэметаў быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Больш як праз паўгода, 16 ліпеня 2021-га, суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яго да двух гадоў калоніі за забеспячэнне бяспекі людзей на маршы і адміністраванне дваровага чата. Таксама яму прысудзілі кампенсацыю Мінсктрансу: 33 тысячы 771 рубель 63 капейкі. Ягоная жонка Аксана Шэметава распавяла "Вясне" пра тое, чаму пагадзілася выйсці замуж за Мікалая ў дзень знаёмства, як дзеці паставіліся да затрымання таты, а яшчэ — падзялілася сваім метадам ліставання з мужам у фармаце дыялогу.

"Малодшага сына муж бачыў толькі праз відэасувязь"

— Мы з Мікалаем разам вучыліся ў інстытуце, але не былі знаёмыя. А пазнаёміліся, толькі калі я падчас сесіі папрасіла ў агульнай групе падпрацаваць у маёй кветкавай краме на 8 сакавіка: вельмі бракавала рук. Ён прыехаў з раніцы, і ў той жа дзень зрабіў мне прапанову. Проста хадзіў увесь дзень і рабіў яе прыкладна штогадзіну. І спачатку я казала, што ён дажартуецца, потым — што пагаджуся. А ўжо ўвечары сядзела з абколатымі ў кроў рукамі, ён падышоў у чарговы раз і кажа: "Ну дык выходзь жа за мяне замуж". І я падумала, што, калі я ў такім стомленым выглядзе падабаюся мужчыну, штосьці ў гэтым ёсць — і пагадзілася, і праз год мы ажаніліся. Сёлета 1 сакавіка ў нас будзе 9 гадоў з дня вяселля, і я ніколі не пашкадавала, што тады пагадзілася.

У нас бывалі розныя сітуацыі — як і ва ўсіх. Мы лічым за лепшае сварыцца адразу, каб не назапашваць крыўды, — і вырашаць сітуацыі таксама адразу. Але прадпрымальнік — гэта не муж (усміхаецца). У нас часта бываюць сітуацыі ў стылі: "Так, можам з'ездзіць на Балі, але спачатку мы паедзем на адгрузку тавару, а калі паспеем, то на мора".

shemetau_12.jpg
Сям'я Шэметавых

У нашай сям'і чацвёра дзяцей: старэйшай дачцы ад майго першага шлюбу 16 гадоў, агульнай дачцы — 8, старэйшаму сыну — 7, а малодшаму — гадок. Муж бачыў яго толькі праз відэа: калі Мікалая арыштавалі, я была на 7,5 месяцы цяжарнасці. У мяне не было выбару, спраўляцца ці не, — як і цяпер. Трэба было даглядаць дзяцей, берагчы сябе, працягваць бізнэс. Але, зразумела, былі моманты, калі цяжка: я нарадзіла ў 35 тыдняў, таму што лекары не маглі збіць высокі ціск і мне давялося рабіць кесарава сячэнне. Але з дзіцем усё добра, яно нарадзілася здаровенькім і актыўным — цяпер ужо можна назваць яго суперактыўным.

Малодшая дачка не чуе ў тату душы: яны жылі і дыхалі адно адным, ён быў для яе ўсім: вадзіў яе ў школу, чытаў казкі перад сном, вучыў бізнэсу. Яны цішком ад мяне хадзілі ў "Макдональдс", а потым глядзелі мультыкі. І адразу Мікалай прасіў сказаць дзецям, што ён паехаў мне па футра на Паўночны полюс і хутка вернецца. Але праз чатыры месяцы мы зразумелі, што яго не выпусцяць, таму мы ўсё расказалі. Дзеці ўсё адчувалі і былі гатовыя да гэтай навіны: сказалі, што ведаюць, што тату забралі злыя дзядзькі. Мы жылі на Пушкінскай, пад нашымі вокнамі былі выбухі — ім не давялося тлумачыць, што і як. Наогул у іх не было істэрыкі, толькі з дачкой нейкі час хадзілі да псіхолага. Яны ездзяць да яго на спатканні і чакаюць, што тата хутка вернецца — можа быць, у ліпені, калі скончыцца тэрмін, а можа быць, і раней.

"Тата, можна я запакую сябе ў пасылку і адпраўлю да цябе?"

— Нашы адносіны падчас зняволення Мікалая як быццам ператварыліся ў цукеркава-букетны перыяд №2. У нейкай ступені — гэта вельмі класна (усміхаецца). За 9 гадоў шлюбу адносіны шмат у чым ператварыліся ў руціну: шмат працы, размовы ўвечары — толькі пра дзяцей.

А цяпер у лістах раскрываецца рамантыка. Мы ўзгадваем моманты, калі толькі пачыналі сустракацца: першае спатканне, доўгія шпацыры пасля інстытута. Здаецца, што чалавек становіцца яшчэ больш родным, таму што шмат што ў побыце забываецца, ён з'ядае моманты рамантыкі. Праз знаёмых муж перадае мне букеты з паштоўкамі, якія папярэдне адпраўляе ім у лістах. У лістах нават толкам не пасварыцца, бо і нагоды няма, і мы абое разумеем, у якіх няпростых сітуацыях знаходзімся. Рамантыка вярнулася ў адносіны — але пакуль невядома, ці надоўга. А яшчэ — мы пішам адно аднаму шмат кампліментаў, цёплыя словы. Дый наогул у рукапісны ліст укладзеная душа, таму ён пяшчотны і выклікае зусім іншыя эмоцыі.

shemetau_list_.jpg
Ліст Мікалаю ад дзяцей

Цяпер я адпраўляю лісты штодня, мы перапісваемся ў фармаце дыялогу: я пішу прапанову, пакідаю месца для ягоных каментароў, а ён піша там адказы і адпраўляе мне ліст назад. Гэта зручна, таму што месца для захоўвання ў калоніі мала, а так усе лісты застаюцца дома. Сабе ён пакідае толькі тыя, якія хоча перачытаць. Бывала, дзеці пісалі яму асобныя лісты, і нават канверты падпісвалі самі, а цяпер часцей укладваюць свае лісты ў мае. Аднаго разу сын запытаўся ў лісце: "Тата, можна я запакую сябе ў пасылку і адпраўлю да цябе? Я так да цябе патраплю, і мы будзем разам жыць".

shemetau_list1.jpg
Ліст Мікалая

"На першым месцы ў мужа заўсёды працаўнікі"

— У мяне актыўны і вясёлы муж, які будзе адстойваць справядлівасць заўсёды і ва ўсім. Нават з першага класа, калі настаўнікі вінавацілі яго ў тым, што ён штосьці крыва абрэзаў ці штосьці ў такім рэчышчы, у яго заўсёды былі доказы, калі ён быў невінаваты. Мікалай — прадпрымальнік, і ў бізнэсе ў яго на першым месцы заўсёды стаяць працаўнікі. Ён заўжды імкнецца абараніць іх, падтрымаць, цяжэй за ўсё яму даюцца сітуацыі, дзе кагосьці трэба звольніць.

Прадпрымальніцтва — гэта ягоная стыхія. Таму найперш яму будуць цікавыя навіны на гэтую тэму: эканамічныя, бухгалтарскія, падатковыя. У калоніі ён спісаў нататнік з бізнэс-ідэямі, таму ён будзе рады знайсці агульныя тэмы для гутаркі ў гэтым накірунку. Сярод іх ёсць нават ідэя пра тое, як выкарыстоўваць смецце ў акіяне, таму з ім можна абмеркаваць прыродныя адкрыцці, навіны, ён любіць даведвацца ўсё новае.

У бізнэсе ён такі самы — яму цікава адкрываць для сябе новыя сферы, таму за ўвесь час у нас чаго толькі ні было — сталовыя, зорбінг, кавярня, пэйнтбол, прадуктовыя крамы, арганізацыя фэстаў. Цяпер у нас два бізнэсы: сталярная майстэрня па вытворчасці скрыняў для аптовых продажаў і кветкавая крама: яе муж падарыў мне на 8 сакавіка, калі я выйшла з дэкрэту. Коля чамусьці вырашыў, што я пра яе марыла, хоць пасля сваёй першай кветкавай я зараклася мець з імі справы каля 10 гадоў назад. Цяпер усё ж займаюся ёю. Ці цяжка весці бізнэс сям'ёй? Складаней было б, калі б не было падтрымкі і кожны цягнуў бы сваю коўдру на сябе.

"Дачка пайшла да таты, як быццам рассталася з ім толькі ўчора"

— Складаней за ўсё цяпер не засмучацца і імкнуцца вярнуць сябе ў тую каляіну, у якую паставіла сябе да таго, як пабывала на спатканні. Таму што я з'ехала са спаткання — а душа засталася там, і цяпер вярнуць яе на месца хоць бы на час складана. Першапачаткова яшчэ на першым спатканні мы дамовіліся, што не шкадуем адно аднаго, а робім максімум з таго, што магчыма, на сваіх месцах. І пакуль ты гэта не чапаеш, не ходзіш да мужа, не можаш да яго дакрануцца — гэтая шкарлупіна на месцы, яна цябе абараняе. А калі ты зайшоў у пакой, ён тут жывы і побач, з'ехаць і яго не забраць адтуль — гэта разбурэнне шкарлупіны, і зараз яе трэба нанова ўсталёўваць.

shemetau_123.jpg
Мікалай з дачкой

Калі мы сустрэліся на працяглым спатканні, я ўбачыла таго ж чалавека, які сышоў. Адзіная змена — цяпер ён больш асэнсоўвае нейкія моманты, зрабіўся меней імпульсіўным. Але чалавек ён усё той жа — хіба што пастрайнеў. Адразу, калі яго ўбачыла, ён здаўся шэрым, з сінякамі пад вачыма — такі бедны і няшчасны. Але потым з робы ён перапрануўся ў звычайнае адзенне — і зрабіўся абсалютна тым жа чалавекам, якога я ведала да затрымання. У дачкі таксама не было адаптацыі: яна адразу пайшла да таты, як быццам расталася з ім толькі ўчора. Толькі аднойчы, калі бацьку вывелі на праверку, у яе здарылася істэрыка, яна казала: "Тата, я цябе не аддам, а забяру з сабой". Але яна хутка прыйшла ў сябе, і калі Мікалая з раніцы забіралі апошнім са спаткання, ужо хадзіла і жартам пыталася, ці хутка яго забяруць.

З намі мусіў паехаць яшчэ сын, але ў яго напярэдадні паднялася тэмпература — можа быць, удасца ўзяць яго на спатканне ўлетку, калі атрымаем яго.

"Калі ўсе будуць маўчаць, будзе адчуванне, што ты адзін"

— Мікалай не скардзіцца на ўмовы ў калоніі — хоць ён не прызнаўся б, нават калі было б вельмі дрэнна. Але я бачу, што ён не зламаўся, глядзіць на ўсё адэкватна, у яго няма зашуганых вачэй ці ўставанняў уначы ў істэрыцы. Значыць, напэўна, усё не так дрэнна — гэта адзіная выснова, якую я магу зрабіць.

У калоніі ягоны цэх робіць дранку для распальвання каміна, працуе шэсць дзён на тыдзень. Распарадак дня звычайны для такіх месцаў: пад'ём а 6-й раніцы, зарадка на вуліцы ў любое надвор'е, пастраенне, сняданак, вольны час, праца, абед, праца, вольны час, вячэра і сон — вось і ўсё. Вядома, бракуе часу шмат на што. Але ён паспявае адказваць усім, чые лісты яму даходзяць — звычайна гэта 2-3 лісты на месяц ад чужых людзей. Хоць мінімум 10 чалавек пісалі мне, што віншавалі яго з Новым годам, але дайшлі яму толькі чатыры лісты. У студзені таксама была толькі пара лістоў. Таму сапраўды магу сказаць, што ўсё даходзіць толькі ад родных: мяне, мамы і сястры.

shemetau_list11.jpg
Ліст, у якім Мікалай апісвае свой распарадак дня

Усім палітвязням вельмі важныя лісты — як мінімум ім проста сумна і самотна, яны кантактуюць з усімі ў замкнёнай прасторы. І калі вакол цябе адны і тыя ж твары, любы ліст — вельмі важны, як глыток паветра. Таму нават калі хтосьці кажа не пісаць яму пра ўмоўнае надвор'е, лепш усё адно пісаць пра яго, таму што ён будзе ведаць, што пра яго памятаюць, што яму пішуць, і гэта будзе даваць яму стымул.

За гэты час я ні разу не сутыкнулася з агрэсіяй у дачыненні да сябе і таго, што адбываецца. Было адчуванне, што выйдзеш на вуліцу, людзі дазнаюцца, што муж сядзіць, і заплююць — але насамрэч ні разу не было думкі, што ты нейкі не такі. Усе адэкватна ўспрымаюць сітуацыю, кажуць, што ганарацца мужам, шмат хто прыходзіць у краму, перадаюць добрыя словы, падарункі для дзяцей. Людзі пытаюцца, што падарыць ім, а дзеці кажуць: "Мама, скажы, каб падарылі табе набор посуду, а то нам ужо нічога не трэба". На Новы год дзеткам падарылі столькі падарункаў, што, мне здаецца, будзе складана пераплюнуць гэтае свята ў наступным годзе. Таму я разумею, што на 90% людзі вакол мяне — свае.

Я лічу, нават калі чалавек хоча падтрымаць неяк, як можа кагосьці раздражняць — хай лепш зробіць гэта, чым прамаўчыць, бо галоўнае — ягонае жаданне падтрымаць. Любое слова, нават самае банальнае "трымайцеся", дапаможа чалавеку зразумець, што яго памятаюць і падтрымліваюць. Калі ўсе будуць маўчаць, будзе адчуванне, што ты адзін са сваім няшчасцем і горам. Гэты горш, чым калі табе будуць казаць словы падтрымкі, якія ты не вельмі хочаш чуць.

У мяне вельмі вялікая сям'я і па мамчынай, і па татавай лініі. У сям'і ўсе ведаюць мой характар і разумеюць, што салідарнасць мне цяпер важнейшая, чым калі б кожны дзень да мяне прыязджалі дапамагаць даглядаць дзяцей — гэта лішняе. Важна проста разумець, што ёсць надзейны тыл, да якога можна звярнуцца, калі што якое.

Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці можна па адрасе:

ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, п/с 20

Мікалай Мікалаевіч Шэметаў

Таксама вы можаце замовіць кветкі ў краме сям'і.

***

Мікалай Шэметаў — аўтар вершаў. Ягоныя творы публікавалі ў зборніку "Залатая страфа". Да арышту ён напісаў каля 20 вершаў, яшчэ пяць — у зняволенні. Некаторыя з іх можна пачытаць у нашых падборках.

***

Уставшая муза считала шрамы.
Вот сильный ожог от любовной драмы,
Вот рваная рана от писем со фронта,
Рубец от поэта что за горизонтом.

Вот дырки от пуль дуэлянтов заядлых,
Вот ссадины после прозаиков затхлых.
И рваный сюртук словно после бомбежки,
Писательских рук не стерпела одежка.

Седая, хромая, нарочно лукавя
Она рассуждала слегка шепелявя:
Вот будет признание! Будут фанфары!
Польются к писцу ручеем гонорары!

Она не умела судить и ругаться,
У музы такая судьба-притворяться.
Быть умной и щедрой, задорной местами
Считая "клиентов" на теле рубцами.

Уставшая муза считала их души,
Неважно ей кто из них был в мире лучший.
Побитая муза бесслезно рыдала,
Над новым творцом наша муза летала.

***

когда переполнено сердце лишь болью,
и память в дали прячет раны свои,
тогда ты поймешь наигравшийся вволю
о том что ничто не сильнее любви...
и голос, чей сон будоражит под утро
волненье тех ласковых трепетных чувств
улыбка что так безмятежмо и хмуро
срываеться с самых желаемых уст
и волосы чей аромат вдохновенье
и нежность безропотных ласковых рук
улыбка,которая будто забвенье,
но память лишь в миг коротает досуг,
а как бы хотелось прижаться скорее
к той самой что вовсе тебя не ждала,
назвать ее самой любимой своею
и просто мечтать чтоб тобою жила
но вновь оступившись о злую реальность
ты просто не знаешь что будет с тобой
ты может и веришь в свою гениальность
но лишь поцелуй ее дарит покой...

***

что таинственно прячут в себе закоулки души?
что не скроют глаза так тревожно пытаясь укрыться?
я не знаю зачем я спросил.-я давно все решил...
но никак не пойму может выпить а может напиться.
ты проклятье мое-ты мой дар,но зачем тебе я?
издеваясь неробко цепляешь за струны покоя...
и твой взгляд ранит сердце не хуже любого копья...
ты-погибель моя,ты могила и Я тебя рою..
без упреков без шума ты просто взяла и ушла
как нистранно но утром ты вновь поспешила вернуться...
ты без стука вошла и как будто бы сонно легла.
я не видел, я слышал но мне не хотелось проснуться.
может правда скорее безбольно навеки уснуть
и пройти по туннелю терзаючи воспоминанья...
но они не подарят покой а навеют лишь грусть
как тяжелое бремя из самых исток мирозданья.
и обняв тебя робко но страстно поближе прижав
я спрошу что расскажешь ты мне моя верная память...
я услышу как капля слезы упадет на рукав
расставанье на ночь не могло тебя тоже не ранить...
мой мудрейший советник и друг-прородитель идей,
ты рождаешь как опыт так страх так и некую вялость...
ты не спросишь зачем я держу в тебе столько людей,
но возможно ты - все что от них в моем сердце осталось...
а быть может случиться и ты навсегда пропадешь,
улетишь от меня словно камень сорвавшийся с крыши...
но останется сердце в котором ты вечно живешь
и я вздрогну когда свое имя случайно услышу.
что таинственно прячут в себе закоулки души?
Ведь мы помним все то что нас может хоть капельку ранить
ведь истлеют картины и книги пиши не пиши...
но останется вечная...чуточку вздорная память...

***

как приятно понять что кому-то ты все-таки нужен
хоть снежинке,незримо упавшей к тебе на плечо.
как приятно поспать когда отдых тобою заслужен.
и так сладко любя целовать-горячо горячо!
ведь мгновенье подобно пылинке и мелкой и вечной
и что отдых для тела-то душу терзает порой
а любовь может быть самой горькой и самой беспечной..
как различны мгновенья и все же равны меж собой.
так и ты может быть для кого-то непросто пылинка,
а чистейший душою лишь тот чьи мазоли в крови,
самой яркой стать может и просто немая заминка
коль стоит на пороге неловкой но вечной любви.

***

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства