За жнівеньскія акцыі пратэсту ў Жлобіне асудзілі яшчэ двух юнакоў
Суд Жлобінскага раёна 16 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Іллі Кадзетава і Кірылы Малышэнка. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК РБ).
Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.
На судовае пасяджэнне дапусцілі толькі абвінавачаных і іх адвакатаў, таму інфармацыі пра сутнасць справы пакуль практычна няма. Мабільныя тэлефоны ў залу праносіць забаранілі.
Вядома толькі, што юнакам ставяць у віну ўдзел у масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Нібыта яны прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаялі ў сцэпцы і не падпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.
Суд пастанавіў пакараць Кадзетава і Малышэнку абмежаваннем волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у папраўсую ўстнову адкрытага тыпу.
І гэта, нягледзячы на тое, што Кірыл Малышэнка, 2000 года нараджэння, меў толькі адно адміністратыўнае спагнанні за безбілетны праезд некалькі год таму.
Жлобінская анамалія: за падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту
Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да "хатняй хіміі" за падзеі 9-10 жніўня