viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 5-6 снежня: новыя абвінавачанні, затрыманні і "экстрэмісты" Дапоўнена

2021 2021-12-06T11:39:46+0300 2021-12-07T10:30:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapega_safia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 5-6 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сафіі Сапега прад'яўлена канчатковае абвінавачанне. Ёй пагражае шэсць гадоў турмы

Справа расіянкі Соф'і Сапега неўзабаве будзе перададзена ў суд у Мінску. Беларускі СК выставіў ёй канчатковае абвінавачанне, піша руская служба ВВС са спасылкай на свае крыніцы.
Асноўны артыкул, па якім абвінавачваюць Сапега, — частка 3 артыкула 130 КК Беларусі («Распальванне варожасці»). Ёй пагражае шэсць гадоў турмы — гэта мінімальны тэрмін па гэтым артыкуле з улікам заключанага Сапега дасудовага пагаднення са следствам.

Паводле крыніц, Сапега знаходзіцца ў цяжкім псіхалагічным стане, яна падаўленая і разгубленая, не спіць па начах.

Сафія Сапега
Сафія Сапега.

Толькі пасля абвяшчэння прысуду Сапега змогуць экстрадаваць у Расію. Яе таксама зможа памілаваць Аляксандр Лукашэнка, сказаў ВВС адвакат Антон Гашынскі, які будзе займацца гэтымі працэдурамі па справе Сапега.

Соф'ю Сапега абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі" (прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім), у якім публікуюцца асабістыя даныя сілавікоў. 25 траўня дзяржаўныя каналы паказалі відэа, на якім Сапега прызналася, што яна была рэдактарам "Чорнай кнігі Беларусі".

Першапачаткова Сапега праходзіла падазраванай па масавых «пратэсных» справах па частцы 1 артыкула 342 КК Беларусі («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і часткі 1 артыкула 293 КК Беларусі («Арганізацыя масавых беспарадкаў»). Тады ёй пагражала да 15 гадоў турмы.

Хроніка палітычнага пераследу 2-3 снежня

Паведамляецца, што сілавікі з "прафілактычнымі гутаркамі" прыходзяць да тых, хто ўдзельнічаў у якасці незалежных назіральнікаў на выбарых-2020. Праваабаронцам вядома пра мінімум два выпадкі 3 снежня.

Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузнечык застаўся пад вартай, гэта стала вядома ад яго сям’і, перадае Радыё Свабода.

25 лістапада Андрэй Кузнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. Пасля гэтага Заводскі раённы суд Мінска прызнаў Кузнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту.

Кузнечык на працэсе віны не прызнаў. Яго змясцілі ў турму на Акрэсціна.


Журналістку Ірыну Слаўнікаву перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага

Сёння скончыліся 10 сутак, на працягу якіх Слаўнікавай павінны былі абраць меру стрымання. Яе родным стала вядома, што Ірына знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага: у іх прынялі там для яе перадачу, піша БАЖ.

slaunikava-1.jpg
Ірына Слаўнікава.

Нагадаем, Ірына пасля двух запар адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак стала падазраванай па крымінальным артыкуле аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.


Да палітвязня Сцяпана Латыпава не даходзяць лісты

Ад палітвязня Сцяпана Латыпава, якога 22 лістапада этапавалі ў івацэвіцкую ПК №22, адрасатам вяртаюцца лісты з пазнакай “НЕТ”, і нават тая карэспандэнцыя, на якой якіх пазначана “у карантын”.

Суд Савецкага раёну Мінску 16 жніўня асудзіў яго на 8 гадоў і 6 месяцаў, а таксама да  штрафу ў памеры 300 базавых велічыняў.


Пружаны.

5 снежня ў Пружанах быў затрыманы Юрый Зялевіч, былы дырэктар «Пружанского палацыка». Прычына затрымання пакуль невядомая. “Пружанскі палацык " - гэта адзіны на тэрыторыі Беларусі сядзібны дом, які захаваўся ў нязменным выглядзе з часу яго стварэння.

Юрый працаваў дырэктарам музея-сядзібы «Пружанскі палацык» 20 гадоў. Але ў снежні 2020 года ён вымушаны быў пакінуць працу «па дамоўленасці бакоў».


Гомель.

У  Гомелі 6 снежня быў затрыманы ва ўласнай кватэры 48-гадовы айцішнік Мікалай Шыманоўскі за падпіску на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы. Мужчыну змясцілі ў ізалятар. Заўтра будзе суд па яго адміністратўнай справе.

За падпіску на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы таксама затрыманы гамяльчук Віктар Курбацкі.


Бабруйск.

У Бабруйску ізноў затрымалі журналіста Андрэя Карэліна, — паведамляюць калегі.

Нядаўна ён ужо адбываў адміністрацыйны арышт. Пазней стала вядома, што ўяго прайшоў ператрус. Андрэй праходзіць як сведка па крымінальнай справе.


Мінск

У Мінску затрыманы Вячаслаў Цярноўскі. Прыехалі д яго на працу ў прамзону Шабаны прыкладна ў пачатку адзінаццатага, у цывільным на аўтамабілі Skoda з таніраваным шклом. Сказалі што вязуць дадому для гутаркі, што ўжо ў другой палове дня будзе на працы. Аднак на працы ён не з'явіўся.


6 снежня затрымалі музыканта і педагога Наталлю Капыцька. Прычына — 12 лістапада 2020 года на акне кватэры Наталлі гарэла свечка ў памяць аб гібелі Рамана Бандарэнкі. Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку журналістка Ірына Халіп.

Як доказы віны Наталлі сілавікі далі фота знятых з вуліцы вокнаў дамоў, дзе гараць свечкі. Сёння павінен адбыцца суд над ёй. Яе мужа, вядомага кампазітара Віктара Капыцька папярэдзілі, што перадачы на Акрэсціна не прымаюць.


Сёння ў Мінску адбыўся яшчэ адзін адзінь адміністрацыйны суд над Паўлам Белавусам.

Павел мусіў выйсці з Акрэсціна ўчора ў 15:40, але гэтага не адбылося. Як паведамляе @symbalby, сёння Белавуса судзілі па арт. 19. 1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Ленінскага раёна пастанавіў пакараць Паўла 13-сутачным арыштам. Агулам за кратамі ён правядзе 28 сутак.

Нагадаем, 19 лістапада суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут арыштавала Паўла Белавуса па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.

Telegram-супольнасць «Кусь за Беларусь» прызналі экстрэмісцкай. Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура.

Па заяве пракурора Віцебскай вобласці інфармацыйная прадукцыя суполкі ў месенджары Telegram "КУСЬ ЗА БЕЛАРУСЬ" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства