viasna on patreon

Трыма гадамі "хатняй хіміі" пакаралі мінчука за ўдзел у масавым мерапрыемстве 9 жніўня мінулага года

2021 2021-11-02T15:28:13+0300 2021-11-02T16:47:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stella-2020-08-091-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінск, 9 жніўня 2020 года.

Мінск, 9 жніўня 2020 года.

У судзе Савецкага раёна Мінска 2 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да афіцыянта Ігара Каранеўскага. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (арт. 342 КК РБ).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін, дзяржабвінаваўца – пракурор Рабаў.

З 14 верасня 2021 года Каранеўскі быў змешчаны пад варту ў СІЗА.

Па матэрыялах абвінавачвання, Каранеўскі ў перыяд часу з 16-00 да 22-00 9 жніўня 2020 года, знаходзіўся на праспекце Пераможцаў і Машэрава паблізу дамоў 41, 43, 45, груба парушаў грамадскі парадак. Прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з групай неўстаноўленых асоб. Публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў воплескі, адмовіўся выканаць распараджэнні супрацоўнікаў органаў улады. Блакаваў дарогу, чым выклікаў перашкоды ў працы грамадскага транспарту.

Хворага афіцыянта судзяць за счэпку 9 жніўня мінулага года

Паводле допыту Каранеўскага, 9 жніўня ён у 15 гадзін пайшоў на галасаванне, затым зайшоў у кафэ на Ціміразева са знаёмым, папілі гарбату, пайшлі да “Кароны”. У раёне 19 гадзін вечара заўважыў паток людзей.

Пракурор запрасіў для Каранеўскага тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу — “хатняя хімія”.

Адвакат, са свайго боку, перакананы, што абвінавачванне неабгрунтаванае і шмат у чым заснаванае на домыслах, сумневах і непацверджанай інфармацыі.

Апроч гэтага Каранеўскі мае некалькі захворванняў, у яго змены ў паяснічных аддзелах пазваночніка, ён знаходзіўся на стацыянарным лячэнні з 17 па 21 верасня з дыягназам “гіпертэнзія”.

Тым не меней суддзя Якунчыхін прызнаў Каранеўскага вінаватым і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства