viasna on patreon

З Днём народзінаў, Алесь! Відэа Дапоўнена

2021 2021-09-25T14:16:00+0300 2021-09-26T13:48:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_dn_be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Алесь Бяляцкі, заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна", адзначае свой дзень нараджэння. Яму спаўняецца 59 год, і адзначаць гэты дзень Алесь вымушаны за кратамі. Але салідарнасць не мае межаў! 

Нікола Бір, віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента і сімвалічная хросная Алеся Бяляцкага ў межах кампаніі Libereco #WeStandBYyou, віншуе лідара «Вясны» з Днём Нараджэння. 

Анар Мамедлі - азербаджанскі праваабаронца, былы палітзняволены павіншаваў Алеся Бяляцкага ў твітары: 

mamdli.jpg
Анар Мамедлі, Міклаш Харашці і Алесь Бяляцкі, 2017 г. Фота з твітара А. Мамедлі

"Шмат разоў мы былі разам у гэты дзень, і я веру, што мы хутка зноў убачымся!", - напісала на сваёй старонцы ў твітары праваабаронца Саша Кулаева

martin_and_ales.jpg
Алесь Бяляцкі і Марцін Угла. Фота са старонкі Марціна Углы ў Фэйсбуку

"Дарагi Алесь! Вiншую з Днём нараджэння! Чакаю на волi! Беларусь будзе вольнай i гэта шмат дзякуючы вам і вашай працы. Тады мы будзем разам радавацца i святкаваць свабоду!", - напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Östgruppen - Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Марцін Угла

Праваабаронца з Кыргызстана Талекан Ісмаілава ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага падзялілася на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сумесным фотаздымкам, зробленным у верасні 2016 года ў Ёханесбургу (ЮАР).

Старшая дарадца ў Фондзе дамоў правоў чалавека Анэ Тусвік Бондэ запісала відэазварот з нагоды дня нараджэння Алеся Бяляцкага.

"Я вельмі спадзяюся, калі Алесю ў наступным годзе споўніцца 60 гадоў, мы ўсе - калегі і сябры - зможам адсвяткаваць разам", - сказала яна.

"Ганароваму грамадзяніну Парыжу Алесю Бяляцкаму спаўняецца 59 гадоў у турме. Мы думаем пра яго і яго таварышаў з "Вясны", якія таксама заключаныя ў турму. Яны павінны быць вызваленыя, а асноўныя правы ў Беларусі выкананыя. Парыж на іх баку", - напісаў у сваім твітар-аккаунце намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі Парыжа па правах чалавека і барацьбе з дыскрымінацыяй Жан-Люк Рамэра-Мішэль.

Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар напісаў у сваім твітары: 

"Сёння дзень нараджэння Алеся Бяляцкага. Ён павінен быць са сваёй сям'ёй і сябрамі. Замест гэтага ён знаходзіцца ў турме з больш чым 670 палітычнымі зняволенымі, несправядліва затрыманымі за тое, што яны адстойвалі свае правы".

Нагадаем, за 25 год сваёй праваабарончай дзейнасці Алесь Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі:

  • прэміяй імя Пера Ангера;
  • прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава;
  • прэміяй Homo Homіnі;
  • дыпломам «За мужнасць і барацьбу за свабоду»;
  • прэміяй «Лепшы праваабронца года»;
  • прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова»;
  • прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэміяй Леха Валенсы;
  • прэміяй імя Петры Кэлі;
  • прэміяй Вацлава Гавела;
  • прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закона»;
  • прэміяй «За годны лад жыцця»;
  • сумесна з іншымі прэміяй імя Сахарава.

Пяць разоў ён вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы і з таго моманту знаходзіцца за кратамі.

Павіншаваць Алеся:

СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2,

Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства