viasna on patreon

Вольгу Класкоўскую змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

2021 2021-08-11T17:35:31+0300 2021-08-17T14:03:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/klaskouskaja_new.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 3 жніўня палітзняволеная Вольга Класкоўская на тры месяцы змешчаная ў памяшканне камернага тыпу праз “сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку”. Зараз ёй забароненыя ўсе сустрэчы і тэлефонныя званкі (выключэнне – камунікаванне з адвакатам).

 Пра гэта яна паведаміла ў лісце. Вольга напісала, што сядзіць у камеры адна.

“Тут трохі лягчэй, чым у ШІЗА, — распавяла яна. — Дазваляецца пісаціь і атрымоўваць лісты, чытаць кнігі, ёсць расчоска і крэмы. Прагулка у дворыку — 30 хвілін штодзенна, на ноч даюць матрац, падушку і пасцельную бялізну. Тут яшчэ дазваляецца атаварвацца на 58 рублёў у месяц, але самі туды не ходзім, а аддаем спіс, і прадукты прыносяць у камеру. Паліць можна толькі раз у дзень падчас прагулкі. Каву, на жаль, сваю таксама нельга тут рабіць, а толькі тую, што набываеш тут у атаварцы".

Яна папрасіла дужа не перажываць і перадала ўсім вялікае прывітанне і падзяку за падтрымку. Таксама Вольга просіць трымацца і выказвае надзею, што "усе хутка абавязкова будзе добра".

Раней Вольга Класкоўская больш за месяц правяла ў карцары. Яна хварэе і адчувае себя блага, і маці вельмі спадзявалася на планавую сустрэчу з дачкой у калоніі ў жніўні. Але Вольга знаходзіцца ў гомельскай калоніі №4 з 3 сакавіка, але ей не дазволілі яшчэ ніводнай сустрэчы з роднымі — бацькамі і дачкой. Раней Вольга паведамляла, што атрымала ліст ад Васкрасенскага з прапановай напісаць  прашэнне аб памілаванні,  але яна катэгарычна адмовілася, бо не ліча сябе вінаватай.


Вольга Аляксандраўна Класкоўская – былая журналістка "Народнай волі". Была затрыманая 14 кастрычніка ў Мінску.17 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска распачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Вольгі Класкоўскай, а таксама Максіма Бабіча і Артура Булаўскага. Для Вольгі запрасілі 2 гады калоніі. 22 снежня ёй быў вынесены менавіта такі прысуд.

Падтрымаць Вольгу лістамі салідарнасціможна па адрасе:

ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Вользе Аляксандраўне Класкоўскай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства