viasna on patreon

Суд Першамайскага раёну Г. Менску пачаў разгляд зыску Беларускага Хельсінкскага камітэту і Тацяны Процька да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

2004 2004-03-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На першым нацыянальным тэлеканале (БТ) 2 лістапада 2003 году ў праграме “В центре внимания” быў паказаны негатыўны сюжэт пра БХК, Тацяну Процька і іншых праваабаронцаў.
Як паведаміла прэс-служба Беларускага Хельсінкскага камітэту, Рада БХК зьвярнулася да кіраўніцтва НДТРК з прапановай прынесьці прабачэньні і абвергнуць несапраўдныя зьвесткі, якія ганьбяць дзелавую рэпутуцыю БХК, гонар і годнасьць ягонага кіраўніка – Тацяны Процька. Аднак кіраўніцтва БТ адмовілася і БХК быў вымушаны зьвярнуцца ў суд.
Адказчыкам па справе прызнаная Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, вядучы тэлепраграмы Сяргей Хамянтоўскі і аўтар тэксту Юры Пракопаў.
Канчатковы разгляд справы пад старшынствам судзьдзі Першамайскага раённага суда Аніскевіча прызначаны на 10.00 17 сакавіка.
Прэс-служба БХК заяуляе таксама пра працяг кампаніі па дыскрэдытацыі праваабаронцаў, пра што сьведчыць выхад у эфір 29 лютага 2004 году чарговай праграмы “В центре внимания”, у якой БХК абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў, указалі непраўдзівыя зьвесткі пра даходы супрацоўнікаў БХК і маёмасьці Тацяны Процька.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства