Журналіста «Першага рэгіёну» Гардзіевіча напярэдадні прысуду за абразу Лукашэнкі шпіталізавалі
Як паведамляе "Радыё Свабода", драгічынскі журналіст інтэрнэт-выданьня "Першы рэгіён" Сяргей Гардзіевіч на 23 ліпеня чакаў вынясення прысуду, але 22 ліпеня ён страціў прытомнасць. Яго паклалі ў шпіталь.
Журналіста абвіначваюць у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух мясцовых міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу «Реальный Дрогичин».
Ягоную справу разглядае суд Іванаўскага раёну Брэсцкай вобласьці, 19 ліпеня чакалася вынесенне прысуду, але з незразумелых прычынаў разгляд справы прадоўжылі, прысуд адклалі на 23 ліпеня.
Як паведамілі "Свабодзе" калегі Сяргея Гардзіевіча, 22 ліпеня ў яго ўпаў ціск і ён страціў прытомнасьць, яго паклалі ў шпіталь. У суд паехалі ягоныя адвакаты. Гардзіевічу нядаўна споўнілася 50 гадоў.
Нагадаем, Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і паклёпе і абразе двух міліцыянтаў у чаце – усяго тры артыкулы Крымінальнага кодэкса РБ: 188 (паклёп), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ. Сваю віну журналіст не прызнаў. Пацярпелыя міліцыянты заяўлялі аб матэрыяльнай кампенсацыі па 2 тысячы рублёў. Затрымлівалі яго 22 снежня 2020 года (таму праваабаронцы прызнавалі яго палітвязням) , некалькі месяцаў ён правёў пад хатнім арыштам, цяпер-пад падпіскай аб нявыездзе. Першае судовае пасяджэнне над ім правялі 24 чэрвеня, а другое – 5 ліпеня.
"Артыкул не цяжкі, а час цяжкі". Для Драгічынскага журналіста Сяргея Гардзеевіча запрасілі паўтара года калоніі