viasna on patreon

У Магілёве за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі судзяць палітвязня Барушку, які на судзе заяўляў пра катаванні

2021 2021-07-12T16:59:29+0300 2021-07-12T17:02:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/borushko_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by

Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 12 ліпеня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) пачалі судзіць 33-гадовага прадпрымальніка Віктара Барушку, асуджанага ў студзені на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па п. 5 ч. 2 арт. 147 КК за напад на АМАПаўца на "Партызанскім Маршы". Мужчына сваёй віны не прызнаў. Віктара адправілі адбываць пакаранне ў калонію №15 у аграгарадку Вейна пад Магілёвам. Там супраць яго распачалі крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы паводле часткі 2 артыкула 411 КК. Па гэтым артыкуле Віктару могуць дадаць два гады пазбаўлення волі да раней прызначаных пяці гадоў. Справу палітвязня разглядае суддзя Вольга Краўчанка.

За што асудзілі Віктара на 5 гадоў пазбаўлення волі?

33-гадовы прадпрымальнік Віктар Барушка быў затрыманы 18 кастрычніка мінулага года падчас "Партызанскага Маршу" ў Мінску. Паводле версіі абвінавачвання, супрацоўнікі АМАПу спрабавалі яго затрымаць, ён аказаў супраціў аднаму з іх і ўжыў у дачыненні да яго гвалт, а менавіта ўдарыў "целам у цела і нагой у нагу". У выніку супрацоўнік АМАПа Іван Волахаў (у судзе пацярпелы праходзіў пад змененым імем) атрымаў пералом вялікай галёначнай косткі правай нагі. Супраць Віктара распачалі крымінальную справу па п. 5 ч. 2 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага шкоды здароўю чалавека ў сувязі з выкананнем ім службовай дзейнасці).

Сваю віну Віктар Барушка не прызнаў. Ён распавёў, што, калі ішоў з пратэстнага Маршу, убачыў сілавікоў і пачаў уцякаць. Неўзабаве яго збілі з ног — і разам з байцом АМАПу ён упаў на зямлю.

Пасля затрымання Віктар 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД са шматлікімі ўдарамі і траўмамі. Потым яго ўзялі пад варту. На судзе Барушка заявіў аб збіцці і катаванні:

"Білі, дубінку ў д*пу засоўвалі. Пасля гэтага я правёў 12 дзён у рэанімацыі БХМД. Ногі былі такія апухлыя, што не мог зняць джынсы. Калі мяне білі, я бярог левую нагу. Мне мянялі звязкі на левай назе, я не мог ёю ўдарыць".

27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Віктару Барушку па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў (п. 5 ч. 2 арт. 147 КК). Напярэдадні пракурор Аляксандр Рамановіч запрасіў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прысудзіла яму суддзя Марына Запаснік

Хроніка судовых працэсаў над Віктарам Барушкам:

Абвінавачаны па справе аб нападзе на амапаўца: "Білі, засоўвалі дубінку ў д*пу"

32-гадовага Віктара Барушку абвінавачваюць у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці (п. 5 ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса, максімальнае пакаранне - дзесяць гадоў пазбаўлення волі). З 18 кастрычніка Барушка знаходзіцца пад вартай.

Суд па нападзе на супрацоўніка АМАПа. Відэа не пацвярджае высновы следства

У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 студзеня працягнуўся працэс па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПа. Абвінавачаны Віктар Барушка віну не прызнаў. Пра гэты суд пішуць naviny.by.

Віктара Барушку прысудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Віктару Барушку па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Напярэдадні пракурор запрасіў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прысудзіла яму суддзя Марына Запаснік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства