viasna on patreon

У палітвязня Ягора Дуднікава ў СІЗА пагаршаецца здароўе

2021 2021-07-04T11:14:17+0300 2021-09-02T13:28:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/egor_909.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 5 траўня ў СІЗА пад вартай знаходзіцца 20-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі Ягор Дуднікаў. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мадэратар чата "ОГСБ" з'яўляецца "грамадзянін Расійскай... грамадзянка Расійскай федэрацыі Дуднікава». У прамове Лукашэнкі прагучала жаночае прозвішча, але маці і адвакат Ягора Дуднікава лічаць, што гаварылася менавіта пра яго, бо ягоная справа таксама звязана з «атрадамі самаабароны». Стан затрыманага ў Беларусі Ягора ў СІЗА-1, дзе яго ўтрымліваюць больш за месяц, пагоршыўся. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Дождь» паведаміла ягоная маці Юлія Дуднікава.

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва
Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

«Умовы надворʼя плюс наступствы пабіцця пры затрыманні вельмі негатыўна адбіліся на ягоным здароўі. Там і нязводны галаўны боль, і разбіты зуб, які ўвесь час баліць, і панічныя атакі», — распавяла яна.

Паводле Дуднікавай, доступ да яе сына мае толькі адвакат. Сама Юлія не атрымала адказу на просьбу пабачыцца з Ягорам. Таксама без адказу засталася заява ў Следчы камітэт пра перавод сына пад хатні арышт.

Дуднікава дадала са словаў адваката, што расійскае пасольства ўдзельнічае ў справе Ягора і «робіць усё, што можа». Маці расіяніна таксама звярнулася ў МЗС Расіі, да старшыні Дзярждумы Вячаслава Валодзіна і пісала на жывую лінію з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Адрас для лістоў:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ягору Аляксандравічу Дуднікаву


Падрабязнасці па справе Ягора Дуднікава:

"Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў". 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераслед беларускімі ўладамі.

egor_909.jpg

"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

Адвакат Антон Гашынскі пасля двух тыдняў нядопуску да Ягора, нарэшце змог трапіць да свайго падабароннага. Ягор праз яго распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам.

"Яму пагражаюць, што з турмы жывым не выйдзе". Ціск на палітвязня Ягора Дуднікава працягваецца і на "Валадарцы"

Ягор зноў перадаў запіску на волю, у якой распавядае пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, пра падтрымку з волі і перажыванні пра былога сукамерніка Рыгора Кастусёва. "Вясна" публікуе словы палітвязня.

"Чыста ГУЛАГ, але без катаргі!" — Ягор Дуднікаў пра ўмовы ўтрымання ў "Валадарцы"

Амаль праз месяц Ягор перадаў праз свайго адваката «Новай газеце» вуснае паведамленне — аб тым, у якіх умовах ён утрымліваецца.

"Мы працягваем змагацца". Маці 20-гадовага палітзняволенага расіяніна просіць перавесці сына пад хатні арышт

Маці Ягора Юлія працягвае змагацца за вызваленне сына і звярнулася ўжо ў шматлікія органы. Нядаўна яна папрасіла Следчы камітэт змяніць меру стрымання сына з заключэння пад варту на хатні арышт. Таксама яна звярнулася да Пуціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства