viasna on patreon

Пракуратура Наваполацку папярэдзіла Дзьмітрыя Салаўёва аб магчымасьці прыцягненьня да адказнасьці за дзейнасьць ад імя ліквідаванага Праваабарончага цэнтру “Вясна”

2004 2004-03-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 сакавіка Дзьмітрый Салаўёў, які з’яўляўся прадстаўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” у г. Наваполацку, быў выкліканы позвай у пракуратуру гораду, дзе яму паведамілі, што ў выпадку “ажыцьцяўленьня дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” і ў выпадку зьдзяйсьненьня якіх-небудзь дзеяньняў ад імя названай арганізацыі ён можа быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказансьці па арт. 167.10 КаАП РБ”.

Дзьмітрыю Салаўёву паведамілі, што пракуратура атрымала інфармацыю з Наваполацкага гарвыканкаму і ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму, што ў сьнежні 2003 году-студзені 2004 распаўсюджвалася друкаванае выданьне, у якім утрымлівалася інфармацыя аб працягу дзейнасьці ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” і друкаваліся матэрыялы ад імя гэтай структуры. У паведамленьні, падпісаным старшынёй Наваполацкага гарывыканкаму Уладзімірам Камаровым, сказана, што “выкладзеныя вышэй абставіны ўказаваюць пра намер ажыцьцяўляць дзейнасьць ад Праваабрончага цэнтру “Вясна”, які не зарэгістраваны ў адпаведным парадку”.

Дзьмітрый Салаўёў лічыць дадзенае рашэньне пракуратуры цалкам незаконным, паколькі ён выступаў у згаданым “друкаваным выданьні” (бюлетэні) ў якасці асобы, а не прадстаўніка арганізацыі. Дз. Салаўёў успрымае ціск на яго з боку пракуратуры і гарывканкаму як спробу запалохаць і жаданьне спыніць ягоную праваабарончую дзейнасьць. “Усе гэтыя падзеі знаходзяцца ў адным шэрагу з іншымі выпадкамі ціску на праваабаронцаў у нашай краіне”, -- пракаментаваў ён сёньняшнюю падзею.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства