viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 1 ліпеня Дапоўнена

2021 2021-07-01T20:49:00+0300 2021-07-02T14:17:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija_977.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 1 ліпеня адбываюцца затрыманні, ператрусы, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Віцебск

Сілавікі прыйшлі да віцебскай актывісткі Таццяны Севярынец, маці палітвязня і сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Пра гэта Тацяна Севярынец напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мае расповеды перарваў ператрус: тры хлопцы і два панятыя. Забралі Пашавы кнігі „Люблю Беларусь“, мой знакаміты парасон, бел-чырвона-белыя сьцяжкі, што стаялі ў пакоях, нават адзін вязаны. Я ім прапанавала шкарпэткі з бчб-палоскай. Але праігнаравалі».

Паводле Тацяны Севярынец, у першы дзень ліпеня яна не адна ў Віцебску прымала «нечаканых гасцей». Прозвішчы астатніх і прычыны зацікаўленасці сілавікоў віцеблянамі высвятляюцца.

Таксама ператрусы прайшлі ў Людмілы Камінскай і Тамары Ільяной.


На ксяндза Вячаслава Барока заводзяць адміністрацыйную справу за фатаграфію ў сацсетках

14 чэрвеня святар размясціў у сябе ў інстаграме фатаграфію, зробленую на польска-беларускай мяжы паблізу памежнага пераходу "Баброўнікі" падчас акцыі салідарнасці, якая праходзіла 12 чэрвеня. На фатаграфіі дзеці палітзняволенай актывісткі "Страна для жизни" Антаніны Канавалавай трымаюць плакат з надпісам: "SOS! На маёй Радзіме бяда!" Дзеці Тоні знаходзяцца з бабуляй у Польшчы дзеля іх бяспекі.

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі проста на тэрыторыю касцёла, дзе таксама знаходзіцца і дом, у якім пражывае ксёндз. Ад мужчыны запатрабавалі тлумачэнняў з нагоды фотаздымка, які, па здагадках сілавікоў, быў зроблены ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, і на ім нібыта захавана несанкцыянаванае мерапрыемства з удзелам дзяцей-вернікаў з горада Віцебска, а аўтарам фотаздымка нібыта з'яўляецца ксёндз Вячаслаў, нягледзячы на тое, што апошні нават не наведваў дадзены населены пункт у названыя дні. На сайце тэлекампаніі Белсат, дзе гэтая фатаграфія была апублікаваная яшчэ 12 чэрвеня, аўтарства пазначана як "АШ / Белсат".

Магілёў

Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, мясцоваму актывісту, былому лідару "Маладога фронта", Валянціну Лабачову прад'явілі абвінавачвання па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта). Яго трое сутак утрымлівалі ў ІЧУ. Да суда ён будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

За апошнія паўгода ў яго прайшлі два ператрусы ў рамках крымінальных спраў. Апошняе адбылося 9 чэрвеня – супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС заявіліся ў кватэру, дзе жыве Лабачоў і правялі ператрус у рамках арт. 368 КК. У яго забралі пашпарт, каб ён не мог пакінуць Рэспубліку Беларусь, а таксама мабільны тэлефон. Таксама супрацоўнікі міліцыі запісалі "пакаяльнае відэа", у якім Лабачоў прызнае сваю віну і заклікае ўсіх "не рабіць падобнага".

На 28 чэрвеня яго выклікалі ў Следчы камітэт у якасці падазраванага. З СК Лабачоў не выйшаў. 

Мінск

Раніцай каля Мінскага раённага суда была затрыманая 68-гадовая Любоў Кучынская. Нейкі час яе пратрымалі ў Ленінскім РУУСе і вызвалілі. Прычыны затрымання высвятляюцца.


Таксама паведамляецца аб затрыманні Андрэя Бахана, Андрэй Пахноцкага, Віктара Трацэўскага, Алы Пруцкавай, Кацярыны Віннікавай, Марыі Друк, Аляксея Кудасава, Наталлі Райскай-Шабалінай, Аллы Спосаб, І.А. Драніцы, Анатоля Жыромскага.


Затрымалі студэнтку юрфака БДУ Кацярыну Віннікаву, якая выступіла з моцнай прамовай на цырымоніі ўручэння дыпломаў

Паведамляюць, што ў студэнткі ў інтэрнаце правялі ператрус, канфіскавалі ноўтбук. Яе некалькі гадзінаў дапытвалі ў РУУС, прычым адваката падчас допыту не пусцілі. Пазней дзяўчына патэлефанавала, паведаміла пра затрыманне і сказала, што чакае адваката для падпісання пратаколу, піша @dumkame.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства