viasna on patreon

Для музыкі Уладзіслава Наважылава за абразу старшыні выканкама запрасілі 3 гады "хіміі"

2021 2021-06-15T14:57:35+0300 2021-06-15T15:49:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navazhylau_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Наважылаў у судзе

Уладзіслаў Наважылаў у судзе

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 чэрвеня пачаўся суд над фронт-мэнам гурту Gods Tower Уладзіславам Наважылавым. Пра гэта піша “Палесская Вясна” і “Гомельская Вясна”.

Музыку абвінавачваюць паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе прадстаўніка ўлады – старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Пацярпелы на суд не з'явіўся, падаў заяву, што не можа ўдзельнічаць у працэсе з прычыны службовай занятасці.

Справу разглядае суддзя Сяргей Кармановіч, бок дзяржабвінавачвання падтрымлівае Таццяна Гаркуша.

Абвінавачаны патлумачыў, што ў яго ёсць youtube-акаўнт “Лэслі Найф”. У жніўні 2020 года былі праблемы з доступам у інтэрнэт, тры дні не мог працаваць, 16 жніўня “на эмоцыях” пакінуў абразлівы каментар у адрас Генадзя Салаўя.

“Улады бяздзейнічалі, а я хацеў ведаць, якая іх рэакцыя на забойства Аляксандра Віхора. Пасля прагляду відэасюжэта пра сустрэчу з губернатарам Салаўём я пакінуў каментар: “Гэты Салавей - крайне глупы бораў”. Бораў для мяне – вобраз чыноўніка па Салтыкову-Шчадрыну. Сабіральніцкі вобраз. Пакінуў каментар, каб пар выпусціць, бо не маглі працаваць без інтэрнэта тры дні”, – распавёў Уладзіслаў Наважылаў.

Ён адзначыў, што пад ролікам былі нашмат больш жорсткія каментары, а яго быў бяскрыўдны. Музыка не задумваўся над тым, што каментар публічны, і яго пабачыць шмат людзей.

“Для мяне чыноўнік – чалавек на дзяржслужбе, які павінны выконваць нашыя правы. Ён прадстаўнік і улады, і народа.

Я праглядзеў яго інтэрв’ю, ён не даў уцямнага адказу на пытанні грамадзянаў, я быў расчараваны, таму пакінуў каментар”.

Уладзіслаў Наважылаў ведаў, якую пасаду займаў Салавей, але не хацеў абразіць менавіта яго, а выказваў сваё меркаванні, бо “бораў” – гэта абагульнены вобраз. Таксама мужчына адзначыў, што рэдка пакідае каментары з прозвішчамі.

“Калі Салавей пакрыўдзіўся – ён стрэсанеўстойлівы чалавек. Але магу перад ім выбачыцца”, - падкрэсліў музыка.

На пытанні суддзі Сяргея Кармановіча абвінавачаны адказаў, што лічыць пакінуты каментар мяккім і бяскрыўдным, калі пісаў яго – даваў ацэнку сітуацыі, а не чалавеку, выкарыстоўваў літаратурныя словы і вобразы, бо напярэдадні чытаў творы Салтыкова-Шчадрына.

karmanovich_suddzia.jpg
Суддзя Сяргей Кармановіч

Паўтарыў, што гатовы выбачыцца перад старшынём аблвыканкама, думаў, што ён прыйдзе ў суд і збіраўся зрабіць гэта ў працэсе.

У спрэчках бакоў дзяржабвінаваўца Таццяна Гаркуша палічыла віну Уладзіслава Наважывала даказанай у тым, што музыка пакінуў каментаў з мэтай публічна абразіць і прынізіць аўтарытэт Генадзя Салаўя як прадстаўніка ўлады, а здзейсненная злачынства падрывае прэстыж уладаў. Прасіла суд пакараць абвінвачанага абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Адвакат прасіў улічыць наяўнасць у Наважылава непаўнагадовых дзяцей на ўтрыманні і абмежаваць пакаранне штрафам ці “дамашняй хіміяй”.

Справу працягнуць разглядаць 21 чэрвеня ў 10.00 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства