viasna on patreon

За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"

2021 2021-06-07T16:47:00+0300 2021-06-07T23:22:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masty-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Мастоўскага раёна.

Суд Мастоўскага раёна.

У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

Справу вёў суддзя Віталь Сініла, бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Міхаіл Разуваеў.

Нагадаем, Сяргей Бурак абвінавачваўся ў шматразовым перапосце і размяшчэнні абразлівай інфармацыі ў дачыненні да А.Г. Лукашэнкі ў тэлеграм-канале "Масты для жыцця чат" (арт. 368 КК), а таксама размяшчэнні паведамлення з выявай нацысцкай свастыкі, якая складалася з элементаў дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК). 

"Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею". У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку

У судзе Мастоўскага раёна 4 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

Сяргей Бурак сваю віну не прызнаў. Суду растлумачыў, што сам не ствараў карыкатуры, а рабіў толькі рэпосты. Не лічыў зробленыя публікацыі абразай.   

У спрэчках бакоў дзяржабвінаваўца запрасіў па двух прад'яўленых артыкулах абвінавачвання прызначыць для Сяргея Бурака пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады. 

7 чэрвеня суддзя Віталь Сініла абвясціў прысуд: прызнаць Сяргея Бурака вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і здзеку над дзяржаўным сцягам і прызначыць яму па сукупнасці злачынстваў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады с накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства