viasna on patreon

Распрацоўшчыку стартапа MakeML Караткову - два гады калоніі агульнага рэжыму

2021 2021-05-25T11:15:45+0300 2021-05-25T12:49:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karatkou-004.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Караткоў

Аляксей Караткоў

У судзе Першамайскага раёна Мінска 25 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Яго напачатку вінавацілі у навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаванні гэтай дзейнасці (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ), а таксама па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Аднак учора пракурор адмовілася ад абвінавачвання па ч.3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). Засталося абвінавачванне ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Іна Зубко.

Аляксей Караткоў быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу.

Справа Караткова: "Адзіны справядлівы прысуд для яго - гэта апраўданне"

На фотаздымках Караткоў нідзе не знаходзіцца на праезнай частцы, усюды толькі на тратуары, а некаторыя здымкі былі зробленыя ў іншыя даты і, адпаведна, таксама не могуць быць доказам.

Спачатку Аляксея Караткова асудзілі на 8 сутак па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 4 верасня пры вызваленні з Жодзіна мужчыну адразу затрымалі як падазраванага па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Абвінавачванне просіць прызнаць Караткова вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Суддзя Максім Трусевіч прызнаў караткова вінаватым і прызначыў пакаранне з выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства