viasna on patreon

У Гомелі вынеслі прысуд Кірылу Брыгу, які падняў БЧБ-сцяг у жніўні мінулага года

2021 2021-05-15T19:30:20+0300 2021-05-15T19:35:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-sciag-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Заменены сцяг у Гомелі. Фота: Моцныя навіны.

Заменены сцяг у Гомелі. Фота: Моцныя навіны.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства). 

На лаве падсудных – 23-гадовы інжынер Кірыл Брыг. 

Справу разглядаў суддзя Віктар Казачок. Дзяржабвінаваўца – пракурор Жураўлёва.

Нагадаем, 16 жніўня на цэнтральнай плошчы Леніна нехта спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы сцяг. Літаральна праз дзень следчыя ўстанавілі яго асобу. Гэта быў прадпрымальнік Георгій Васіленка.

26 лістапада мінулага года суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў прадпрымальніка Васіленку да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу - "хімія". І толькі значна пазней, верагодна дзякуючы аналізу відэазапісаў з камер назірання, стала вядома, што ён дзейнічаў не адзін.

Прысуд у Гомелі за "звяржэнне" дзяржаўнага сцяга.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 26 лістапада вынесены прысуд прадпрымальніку Георгію Васіленку. Ен абвінавачваўся па крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).

А затым, пасля доўгага вывучэння запісаў з камер відэаназірання, міліцыя адшукала яшчэ аднаго чалавека, які ўздымаў бел-чырвона-белы сцяг на флагштоку ў Гомелі на Плошчы Леніна. Гэта быў дваццаці трох гадовы Кірыл Брыг.

Пад час судовых спрэчак ён прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме.

14 траўня пракурор Жураўлёва падчас судовых спрэчак запрасіла паўтары гады ўмоўна за замену афіцыйнага сцяга на б-ч-б на плошчы 16 жніўня.

Сёння быў вынесены прысуд: паўтары гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя «хімія»).

Судзяць яшчэ аднаго гамяльца, які дапамагаў здымаць дзяржаўны сцяг

Сведкі, якія ў той дзень прысутнічалі на плошчы Леніна, растлумачылі, што ў той час, калі здымалі дзяржфлаг, супрацоўнікі міліцыі знаходзіліся побач, але заўваг нікому не рабілі і не папярэджвалі, што дзеянні людзей незаконныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства