viasna on patreon

Мінск: да двух гадоў "хіміі" асудзілі хлопца, які выйшаў на дарогу і "дзейнічаў з выкарыстаннем рупара"

2021 2021-05-03T14:33:30+0300 2021-05-03T15:23:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaia_zala22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэцяга траўня суд Першамайскага раёну Мінска вынес прысуд 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі": менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор. Пазоў на карысць "Мінсктранса" (каля 18 тысяч рублёў) вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.  

Мацвей — студэнт трэцяга курса Мінскага коледжу прадпрымальніцтва, працуе экспедытарам. Падчас папярэдняга следства не знаходзіўся пад вартай.

Справу разгледзела суддзя Настасся Кулік, пракурор — Зубко. Адвакат — Захар Ладуцька

Мацвея Будніцкага прызналі вінаватым у тым, што чацвёртага кастрычніка на праспектах Машэрава і Пераможцаў, а таксама вуліцах Прытыцкага, Любімага, Сурганава, Кальварыйскай і Прылуцкай прыняў актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве. Ён быў спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі, гучнымі воплескамі рукамі. Мацвей "дзейнічаў сумесна і ўзгоднена ў групавых дзеяннях, з выкарыстаннем рупара" — згодна з абвінавачаннем, гэта пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў. На Сурганава абвінавачаны таксама выйшаў на праезную частку: гэтыя дзеянні прыпынілі работу грама грамадскага транспарту.

"Дзейнічаў з выкарыстаннем рупара"

У Мінску судзяць 18-гадовага студэнта

"Я ўсведамляю, што ўступіўся і прызнаю віну, — сказаў Мацвей у апошнім слове. — Я пачаў шанаваць кожнае імгненне і ўдзячны за падтрымку бацькам і братам. Прашу не пазбаўляць мяне магчымасці заставацца карысным грамадству, я ўдзельнічаю ў валанцёрскіх праектах і хачу далей працягнуць гэта рабіць. Прашу даць мне магчымасць скончыць навучанне: не абмяжоўваць мне свабоду і прызначыць штраф".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства