viasna on patreon

Працягваюцца допыты сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”

2021 2021-05-03T10:21:41+0300 2021-05-03T10:51:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-2000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, трэццяга траўня ў чарговы раз выклікалі старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Таксама выкліканы на допыт у CК сёння сябра “Вясны” Андрусь Крэчка.

У Магілёве экаактывіст Леанід Платоненка павінен з'явіцца на допыт у Магілёўскі міжраённы аддзел СК.

Як распавёў журналістам Леанід Платоненка, ён павінен прыйсці да следчага Андрэя Бедуліна, які будзе яго дапытваць "па справе “Вясны". Па ўсёй верагоднасці, маецца на ўвазе крымінальная справа аб арганізацыі і фінансаваньні масавых беспарадкаў, у дачыненні да якіх следчыя разглядаюць якія аказваюць прававую дапамогу грамадзянам праваабаронцаў закрытага лукашэнкаўскімі ўладамі Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Алесь Бяляцкі пасля допыту: Крымінальная справа мае яўны палітычны падтэкст

Допыт працягваўся болей за чатыры гадзіны. Усе працэсуальныя дакументы - пратакол, правы сведкі, пытаннні падчас допыту і нават падпіска аб неразгалошванні былі прадстаўленыя Алесю па-беларуску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства