viasna on patreon

Журналіста Дзяніса Івашына пасадзілі ў карцар

2021 2021-05-02T17:49:44+0300 2021-05-02T17:49:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivashyn_902.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Дзяніс Івашын. Фота spring96.org

Журналіст Дзяніс Івашын. Фота spring96.org

Незалежны журналіст Дзяніс Івашын, які супрацоўнічае з "Новым Часам", знаходзіцца за кратамі ў турме №1 Гродна з 12 сакавіка 2021 года. Яго схапілі каля дому,  калі ён ішоў у аптэку за лекамі. Што адбываецца з палітвязнем зараз, распавёў карэспандэнт «Радыё Рацыя» Сяргей Апановіч.

"Для гарадзенскага журналіста, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзяніса Івашына не прынялі перадачу, — кажа Сяргей Апановіч. — Адміністрацыя турмы паведаміла, што журналіст знаходзіцца другі дзень у карцары. Гэта азначае, што за ўвесь тэрмін, пакуль ён будзе ў гэтым больш строгім месцы знаходжання ў гарадзенскай турме, яму нельга будзе перадаваць перадачы і ён не зможа сустрэцца з адвакатам. Па словах жонкі, сёння як раз мінуў 50-ты дзень знаходжання Дзяніса за кратамі. І ёй вельмі шкада, што Дзяніс не зможа адзначыць такое свята як Вялікдзень няхай сабе і турме, куды яна збіралася перадаць розныя пасхальныя падарункі".

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з "Новым Часам". Апошні яго матэрыял для "НЧ" быў пра тое, як былыя ўкраінскія "беркутаўцы" паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю. Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманне Івашына звязанае менавіта з гэтым. Дзянісу Івашыну прад’яўлена абвінавачанне па арт. 365 Крымінальнага кодэкса — "Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства