"Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай". Апошняе слова Уладзіміра Жыхара ў судзе
Суд Савецкага раёна Мінска 28 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- частка 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- артыкул 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).
Справу разглядае суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца - пракурор Анастасся Маліко.
Па справе праходзяць восем пацярпелых супрацоўнікаў амапу: Дзямідаў, Кісялёў, Грыбоўскі, Колчын, Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак, і Крукаў.
Па матэрыялах следства13 верасня Жыхар з групай асоб удзельнічаў ў парушэнні грамадскага парадку ( парушэнне працы транспарту, перашкаджалі працаваць цырульні “Кот Матроскін”, Фікс-Прайсу, Белфармацыі), тым самым абмежавалі права грамадзян на свабодную працу і адпачынак.
Па дарозе ў Дразды, па Ціхаму завулку каля дома 6, маючы ідэю прымянення гвалту да супрацоўніка амапу Грыбоўскага, схапіў яго і паспрабаваў выцягнуць з аўтамабіля. Пагражаў прымяненнем гвалту камандзіру Бураку, Дзяміду, Кісялёву, Крукаву з мэтай перашкодзіць іх абавязкам. Спрабаваў таксама выхапіць траўматычны пісталет.
Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет
На працэсе 28 красавіка адбыліся судовыя спрэчкі, з апошнім словам выступіў абвінавачваны.
На што звяртаў увагу абаронца?
Абаронца растлумачыў, што сведка Аляксандр Аляксандровіч, які затрымліваў Жыхара, у дасудовым пасяджэнні не быў дапытаны, таму што такога чалавека відаць, не існуе.
Што тычыцца парушэнняў працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый, якія інкрымінуецца Жыхару, узнікаюць пытанні: вуліцы былі заблакаваныя супрацоўнікамі міліцыі і казаць, што менавіта Жыхар дапусціў спыненне транспарту недапушчальна
Паводле пратакола допыту ад 15 верасня, Жыхар рухаўся па пешаходнай частцы дарогі і гэта засведчыў невядомы сведка Александровіч.
- Дык якім чынам, рухаючыся па пешаходнай частцы абвінавачваемы мог перашкаджаць руху транспарту?
Нагадаем, прадстаўнік прадпрыемства “Мінсктранс” прад’явіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі.
Але як Жыхар мог заблакаваць усе маршруты? Скажам, тралейбус маршрута 92 “Карастаянава-Чыжоўка” ўвогуле не перасякае шлях руху мітынгоўцаў, а тралейбус №4 па выхадных не ходзіць увогуле.
З нагоды іншых артыкулаў (частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту):
пісталет Аса ў пацярпелага амапаўца Леснікова забіраў зусім іншы чалавек, на відыёзапісу прэс-цэнтра МУС відаць, што Жыхара збіваюць два чалавекі, наносяць не менш за 10 удараў, хоць прызнаецца ў гэтым збіцці толькі адзін Крукаў, які нанёс толькі адзін удар, з ягоных слоў. Пад час допыту ў судзе пацярпелыя амапаўцы блытаюцца ў паказаннях, кажуць, што не памятаюць дакладна, бо шмат часу прайшло.
Акрамя гэтага Жыхар напісаў заяву у РАУС, што яго моцна збілі, заяву гэтую нават не прынялі, што з'яўляецца злачынствам.
Пракурор Анастасія Маліко запрасіла для Жыхара пяць год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Апошняе слова Уладзіміра Жыхара
“Я не ведаю, што сказаць у гэтай сітуацыі, у гэтай краіне, дзе выбарчыя правы мае не ўлічваюцца, дзе можна вось так выварочваць усё, што заўгодна, дзе грамадзянскія правы дадзеныя нам Канстытуцыяй, а менавіта выйсці і адкрыта выказаць сваё меркаванне, парушаныя. У нас адабралі права абараняць сваё жыццё.
Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай і наш народ будзе жыць на сваёй зямлі.
Яшчэ мне хацелася б выказаць падзяку людзям, якія прыйшлі мяне падтрымаць.”
Прысуд будзе абвешчаны 30 красавіка ў 14-30.