Мінчукоў асудзілі на два і два з паловай гады "хіміі" за размалёўванне шэрагу аб'ектаў

2021 2021-04-26T12:30:17+0300 2021-04-26T12:30:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskouski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 красавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Міхаіла Бераснёва і А. Сіўца па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Лідзія Целіца палічыла віну мужчын даказанай і асудзіла Бераснёва да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, а Сіўца - да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем.

sud_telica.png

М. Бераснеў і А. Сівец абвінавачваліся ў размалёўванні "Табакерак", аркі ў доме і фантану каля былога ўніверсама "Валгаград", што следства кваліфікавала як злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб (ч.2 арт. 339 КК).

Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?

"Хатняя хімія", "хімія", пазбаўлення волі ... За апошнія месяцы беларускія суды выносяць мноства прысудаў па палітычных крымінальных справах.

Для многіх з тых, хто апынуўся на лаве падсудных, і іх сваякоў – гэта першы такі вопыт. Праваабаронцы "Вясны" тлумачаць, у чым розніца ва ўмовах утрымання па розных відах пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства