viasna on patreon

Алег Корбан: Цуд адбыўся, сёння мяне выпусцілі на свабоду!

2021 2021-04-23T22:52:00+0300 2021-04-24T06:56:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korban_aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Корбан

Алег Корбан

Суд  Маскоўскага раёна Мінска 23 красавіка вынес прысуд па  крымінальнай справе лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана. Яго абвінавачвалі па частцы 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядала суддзя Вольга Малашэнка.

Палітвязень Алег Корбан быў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры 25 кастрычніка 2020 года. Спачатку яму прысудзілі 15-суткавы адміністрацыйны арышт па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а пасля яго заканчэння перавялі ў СІЗА-1.

Суддзя Малашэнка на першым судовым пасяджэнні пастанавіла, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Вечарам 23 красавіка Алег Корбан напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

“Цуд адбыўся, сёння мяне выпусцілі на свабоду! Суд вынес 1,5 года абмежавання волі. Падрабязнасці будуць пазней, зараз пачынаю адаптавацца да вашай свабоды.

 P.S. Усім хто падтрымліваў мяне і маю сям'ю - вялікая падзяка.”

Суд над лідарам “Альтэрнатывы” Алегам Корбанам праходзіць у закрытым рэжыме

Алег Корбан нарадзіўся 4 лютага 1985 года. Быў у “Маладым фронце”, затым у АГП. З’яўляўся намеснікам старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП. Займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога аддзялення арганізацыі “Маладыя дэмакраты”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства