viasna on patreon

Суд над лідарам “Альтэрнатывы” Алегам Корбанам праходзіць у закрытым рэжыме

2021 2021-04-21T16:51:52+0300 2021-04-21T17:50:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korban-aleg-2021.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Корбан. Фота:alternativaby.net

Алег Корбан. Фота:alternativaby.net

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана. Яго абвінавачваюць па частцы 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядае суддзя Вольга Малашэнка.

Палітвязень Алег Корбан быў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры 25 кастрычніка 2020 года. Спачатку яму прысудзілі 15-суткавы адміністрацыйны арышт па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а пасля яго заканчэння перавялі ў СІЗА-1.

Сёння, невядома на якой падставе суддзя Малашэнка на першым судовым пасяджэнні пастанавіла, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Трэцяя крыміналка Корбана

Алег Корбан нарадзіўся 4 лютага 1985 года. Быў у “Маладым фронце”, затым у АГП. З’яўляўся намеснікам старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП. Займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога аддзялення арганізацыі “Маладыя дэмакраты”.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года быў кіраўніком выбарчага штаба кандыдата Яраслава Раманчука па г. Мінску.

Яшчэ ў 2007 годзе, будучы сябрам “Маладога Фронту”, праходзіў па крымінальнай справе па арт. 193-1 КК (удзел у незарэгістраванай арганізацыі), правёў трое сутак у турме КДБ, быў пакараны штрафам.

Зноў затрыманы ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 г. пасля масавай акцыі пратэсту. Быў абвінавачаны па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх). 7 студзеня 2011 г. вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

23 жніўня 2011 г. крымінальная справа супраць яго была закрытая “за адсутнасцю складу злачынства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства