viasna on patreon

Гарадзенскі абласны суд вынес Васілю Пільцу больш жорсткі прысуд

2021 2021-04-22T19:41:40+0300 2021-04-22T19:41:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pilec-sud-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Пілец у судзе.

Васіль Пілец у судзе.

Гарадзенскі абласны суд 22 красавіка разглядаў апеляцыйную скаргу засуджанага гарадзенца Васіля Пільца, а паралельна апеляцыйны пратэст пракуратуры на прысуд па крымінальнай справе. Пра гэта піша "Гарадзенская Вясна".

Напомнім, што суд Кастрычніцкага раёну Гародні 12 лютага прысудзіў Васілю Пільцу адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (так званая "хатняя хімія"). Гэты прысуд быў апратэставаны. Пракуратура запатрабавала 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

"Пацярпелыя выконвалі свой дзяржаўны доўг па зафарбоўванню незарэгістраванай сімволікі". Прысуд Васілю Пільцу

Суддзя выносіць прысуд: адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пільца вызваліць з-пад варты, адмяніць арышт на маёмасць.

Васіля Пільца звінавацілі па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года Пілец штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал". У справе як пацярпелая фігуравала небезвядомая Вольга Бондарава, а таксама Аляксандр Галахаў.

Справу ў раённым судзе разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль, які вынес прысуд: адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Сёння скаргу і пратэст у абласным судзе разглядала калегія, у складзе якой былі Мікалай Рачынскі, Анатоль Заяц і Валерый Раманоўскі. 

"Пацярпелы" Галахаў падтрымаў пратэст пракурора, Бондарава ў абласны суд не з'явілася.

У выніку судовая калегія апеляцыйную скаргу Васіля Пільца не задаволіла, а пратэст пракуратуры задаволіла часткова - цяпер Васіль Пілец асуджаны на адзін год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства