viasna on patreon

"Пацярпелыя выконвалі свой дзяржаўны доўг па зафарбоўванню незарэгістраванай сімволікі". Прысуд Васілю Пільцу Дапоўнена

2021 2021-02-12T18:00:00+0300 2021-02-13T12:22:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pilec-sud-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Пілец у судзе.

Васіль Пілец у судзе.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал".

Справу разглядае Дзмітрый Кедаль. Дзяржаўны абвінаваўца – памочнік пракурора Алена Пронька.

Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.

Пацярпелыя па справе Вольга Бондарава і Аляксандр Галахаў, актывісты незарэгістраванага, але падтрымліваемага уладай руху “Антывандал”.

Па матэрыялах следства, 14 снежня  Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, якія зафарбоўвалі на ходніках выявы б-ч-б сцягоў, штурхнуў іх, хапаў іх за вопратку, штурхаў, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.

Дзяржабвінаваўца на сённяшнім пасяджэнні агучыў матэрыялы справы.

Затым адвакат запытаўся ў пацярпелай Вольгі Бондаравай, ці  прыцягвалася яна да адміністрацыйнай адказнасці?

- Так.

- А да крымінальнай, за кантрабанду цыгарэт у Польшу?

- Таксама так.

Адвакат пытаецца зноў:

- У заключэнні судмедэкспертызы не зафіксавана нанясенне вам цялесных пашкоджанняў?

Бондарава адказвае:  Не. Прычыненая боль з'яўляецца цялесным пашкоджаннем."

Адвакат таксама нагадвае, што абвінавачваны быў  узяты пад варту з запаленнем лёгкіх са станоўчым тэстам на COVID.

Перад пачаткам суда над Васільём Пільцом.
Перад пачаткам суда над Васілём Пільцом.

Тым часам пракурор скончыла зачытваць матэрыялы справы. Суддзя абвясціў аб праглядзе відэа файлаў з відэакамер дамоў з матэрыялаў справы. якія маюцца ў матэрыялах справы. Ідзе прагляд відэа суддзёй, пракурорам, абвінавачаным, адвакатам, пацярпелымі Бондаравай і Галахавым.

Адвакат, робіць заўвагу, што на відэа выкарыстаная нарэзка з выкарыстаннем нейкай праграмы, а пратакол агляду прадметаў не адпавядае. Адвакат хадайнічае аб відэапраглядзе з мабільнага Бондаравай. Абвінавачаны падтрымаў, пракурор не пярэчыць.

Усе ўдзельнікі працэсу праглядаюць відэа з мабільнага Бондаравай.

Абвінавачаны кажа, што адзін фрагмент на відэа адсутнічае. Звяртаў увагу следчага на гэты момант, але мяняўся следчы і следчая група.

Бондарава заяўляе хадайніцтва аб раскадроўцы кожнага руху на відэазапісу з мабільнага, хоча прадэманстраваць. Адвакат супраць і суддзя не задаволіў хадайніцтва.

Адвакат просіць далучыць да матэрыялаў справы матэрыялы аб узгадненні падобных акцый з РАУС і УУС Гродзенскага аблвыканкама. Прыйшоў адказ, што Вольга Бондарава не звярталася ў органы міліцыі з просьбай аб ахове іх дзеянняў і акцый.

Бондарава тлумачыць што адразу тэлефанавала ў Кастычніцкі РАУС ідэолагу Палякову аб правядзенні такіх зафарбоўванняў, апавяшчала міліцыянтаў вусна, па тэлефоне. Бондарава прапануе праслухаць аўдыёзапіс ўсіх размоў з Паляковым з Кастрычніка РАУС,якія яна рабіла.

Cуддзя абвясціў пра завяршэнне судовага следства. Пачаліся спрэчкі бакоў.

Пракурор кажа, што Пілец, выказваючы грэбаванне да грамадства, ужыў гвалт да Бондаравай і Галахава. Віну не прызнаў.

"14.12.20 ішоў каля 12 дня з сынам, сабакам да касцёла, сабака тузануў ланцужок, сын упаў на асфальт і вымазаў куртку. Пілец крычаў, навошта зафарбоўваць, быў агрэсіўна настроены. Калі Бондарава стала яго здымаць на тэлефон, Пілец патрабаваў спыніць здымку, сарваў маску з твару Галахава, той адскочыў, Пілец схапіў Бондараву і захапіў яе за шыю. Пільца не правакавалі, не выяўлялі агрэсію, а ён кінуўся на іх, абражаў. Беспадстаўна ужыў гвалт і перакуліў банку з фарбай. Паказанні пацярпелых канкрэтызаваны, паслядоўныя. Пацярпелыя выконвалі свой дзяржаўны доўг па зафарбоўванню незарэгістраванай сімволікі."

pilec-06.jpg
Васіль Пілец пасля абвяшчэння прысуду.

Пракурор лічыць даказанай віну Пільца, просіць суд прызнаць яго вінаватым па ч. 1 арт 339 КК РБ і пакараць абмежаваннем волі на 2 гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Пілец ад апошняга слова адмовіўся.

Адвакат прасіў прызнаць абвінавачанага невінаватым.

Суддзя выносіць прысуд:  адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пільца вызваліць з-пад варты, адмяніць арышт на маёмасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства