viasna on patreon

На паўтары гады "хатняй хіміі" асудзілі гарадзенку за абразу ў інстаграме супрацоўніцы АМАП

2021 2021-04-20T11:18:22+0300 2021-04-20T11:43:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalamejchanka_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На судзе над Анастасіяй Каламейчанка

На судзе над Анастасіяй Каламейчанка

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні быў абвешчаны прысуд гарадзенцы Анастасіі Каламейчанка, абвінавачанай у абразе супрацоўніцы гарадзенскага АМАПу Дар'і Бандарчук. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч прысудзіла жанчыне год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Напярэдадні дзяржабвінаваўца Алена Пронька запрасіла ў суда менавіта такое пакаранне. Маніторынг працэсу вёў праваабаронца Раман Юргель.

Маці двух малых дзяцей Анастасію Каламейчанка судзілі па 369 артыкуле Крымінальнага кодэксу. Нібыта яна абразіла небезвядомую гарадзенскую амапаўку, прапаршчыка Дар'ю Бандарчук. Раней Бандарчук ужо праходзіла пацярпелай па крымінальнай справе Марыны Палікарпавай.

Паводле версіі следства Каламейчанка 3 верасня 2020 года размясціла сторыс у Instagram, якая абразіла Бандарчук. 8 снежня ў кватэру Каламейчанка заявілася група АМАПу і іншыя сілавікі, правёўшы ператрус. Жанчыну тады затрымалі, тры дні - з 8 снежня па 10 снежня яна знаходзілася ў ІЧУ Гародні.

На першым пасяджэнні Каламейчанка заявила, што ў Instagram яна мае акаўнт некалькі гадоў, ці была адчынена яе старонка ў верасні - не памятае. Каламейчанка сцвярджала, што яна пост аб абразе Бандарчук не размяшчала і нават не бачыла раней. Хто мог размясціць інфармацыю ў яе Instagram, не ведае і паясніць не можа.

На пасяджэнні 19 красавіка была дапытана супрацоўніца АМАПу Дар'я Бандарчук. Яна распавяла, што ў сувязі з палітычнымі падзеямі ў краіне атрымлівала ў інстаграме і тэлеграме пагрозы ў свой бок. Бандарчук пацвердзіла, што бачыла ў інстаграме сваё фота ў службовай форме, пад якім былі размешчаны абразлівы каментар. І звязвае гэта з затрыманнем Марыны Палікарпавай, падчас якога яна і іншая супрацоўніца АМАПу Марыя Мазуркевіч прымянілі да жанчыны гвалт.

Анастасія Каламейчанка збіраецца падаць апеляцыйную скаргу на прысуд у Гарадзенскі абласны суд.

У Гародні судзяць дзяўчыну за абразу супрацоўніцы АМАПу

14 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну пачаўся чарговы судовы працэс за абразу супрацоўніка міліцыі. На лаве падсудных на гэты раз 32-гадовая гарадзенка Настасся Каламейчанка, піша "Гарадзенская Вясна". Маці двух малых дзяцей, замужнюю Каламейчанку судзяць па 369 артыкуле Крымінальнага кодэксу. Нібыта яна абразіла небезвядомую гарадзенскую амапаўку, прапаршчыка Дар'ю Бандарчук. Напомнім, што Бандарчук ужо праходзіла пацярпелай па крымінальнай справе Марыны Палікарпавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства