Сваякі сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай У Гомелі, запрасілі на суд паслоў замежных краін
Сваякі палітвязняў, якіх зараз судзяць у Гомелі, паклікалі на маючыя адбыцца працэсы амбасадараў Польшчы, Велікай Брытаніі, Украіны, Італіі, Латвіі, Германіі, Францыі і Літвы. Яны спадзяюцца, што гэта хоць неяк дапаможа трапіць на афіцыйна адкрыты працэс і прымусіць дзяржабвінавачанне і суддзяў паводзіць сябе больш аб'ектыўна, піша Флагшток.
Пакуль што на судовыя паседжанні пускаюць толькі прадстаўнікоў дзяржпрэсы і па адным сваяку ад кожнай сям'і. Апошніх кожны раз абшукваюць металадэтэктарам. Актывістам і праваабаронцам не дазваляюць здымаць фота і відэа нават у калідорах. Кожны судовы працэс суправаджаецца патруляваннем амапаўцаў і даішнікаў.
"Гомельская Вясна" прыводзіць дакумент-зварот да дыпламатаў. У ім гаворыцца аб тым, што, па інфармацыі, якая паступае да сваякоў палітвязняў, да іх ужываўся фізічны і псіхалагічны гвалт.
Суд па справе сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гомелі працягваецца, практычна без наведвальнікаў
Блізкія спадзяюцца, што Дзмітрый Івашкоў, Юрый Уласаў, Аляксандр Шабалін і Таццяна Канеўская раскажуць пра гэта падчас дачы паказанняў.
Усе чацвёра былі членамі каманды Святланы Ціханоўскай. Ўсім вылучаюць па дзве крымінальныя артыкулы: частка 2 артыкулу 293 «удзел у масавых беспарадках» і 292 «захоп будынкаў». Акрамя гэтага, Юрыя Уласава абвінавачваюць яшчэ і па частцы 1 369 крымінальнага артыкула "публічная абраза прадстаўніка ўлады".