Аляўціну Корчык пакаралі двумя гадамі "хатняй хіміі" за абразу Ярмошынай

2021 2021-04-15T15:19:40+0300 2021-04-15T15:20:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korchyk-alevcina-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак.

Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам.

Па матэрыялах следства, жанчына, пра якую вядома што яна знаходзілася ў ІЧУ  з 19 студзеня 22 студзеня, "30 кастрычніка, маючы намер зняважыць прадстаўніка ўлады, з мэтай прыніжэння гонару і годнасці, звязанай з электаральнай кампаніяй і кіруючыся нізкімі памкненнямі, у телеграм канале пакінула каментар наступнага зместу:

"Большай ш…й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць".

Справу разглядае суддзя Лідзія Целіца. Дзяржабвінаваўца – пракурор Яўген Серакоў.

Учора пракурор на судовым пасяджэнні запрасіў для Аляўціны абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Суддзя пагадзіўся з дзяржабвінавачваннем і пастанавіў пакараць яе  двумя гадамі “хатняй хіміі”.

Пісьменніцу судзяць за абразу Лідзіі Ярмошынай

У судзе прагучала, што Аляўціна Корчык у тэлеграм-чаце "Міхалова-чат" адправіла паведамленне з непрыстойным зместам. Нібыта знервавалася, адбылася эмацыйная перапіска і яна пакінула зняважлівы каментар у дачыненні да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства