viasna on patreon

Пісьменніцу судзяць за абразу Лідзіі Ярмошынай Дапоўнена

2021 2021-04-14T15:56:33+0300 2021-04-14T16:50:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korchyk-alevcina-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак.

Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе  Маскоўскага раёна Мінска 14 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам.

Па матэрыялах следства, жанчына, пра якую вядома што яна знаходзілася ў ІЧУ  з 19 студзеня 22 студзеня, "30 кастрычніка, маючы намер зняважыць прадстаўніка ўлады, з мэтай прыніжэння гонару і годнасці, звязанай з электаральнай кампаніяй і кіруючыся нізкімі памкненнямі, у телеграм канале пакінула каментар наступнага зместу:

"Большай ш…й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць".

Справу разглядае суддзя Лідзія Целіца. Дзяржабвінаваўца – пракурор Яўген Серакоў.

У судзе прагучала, што Аляўціна Корчык у тэлеграм-чаце "Міхалова-чат" адправіла паведамленне з непрыстойным зместам. Нібыта знервавалася, адбылася эмацыйная перапіска і яна пакінула зняважлівы каментар у дачыненні да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

На пытанне пракурора, чаму менавіта Ярмошына, адказала:

- Проста ўсплыло ў галаве, саму Ярмошыну я не мела на ўвазе.

Сваю віну Аліна ў судзе не прызнае.

Адвакат пытаецца ў Корчык: 

- Вы тэхнічны пісьменнік, абазнаная ў лінгвістычных пытаннях, як вы ацэньваеце заключэнне эксперта?

- Эксперт выразна адказвае, што нельга расцэньваць дадзеную фразу як абразу.

Аляўціна Корчык прызналася ў судзе, што паказанні, якія давала пад час следства, былі дадзеныя  пад псіхалагічным ціскам і прымусам супрацоўнікаў, што яе палохалі, што адвязуць на Акрэсціна. Абяцалі адпусціць адразу.

Пацярпелая Лідзія Ярмошына на суд не з’явілася, таксама не прышлі сведкі па справе.

Адвакат хадайнічаў аб выкліку ў суд Тамары Мезенцавай, якая рабіла экспертызу выказвання Аляўціны.

Суддзя адхіліла хадайніцтва аб выкліку эксперта.

Пракурор кажа, што віна Аляўціны прызнаная цалкам. У тэксце паведамлення ўказваецца канкрэтна прозвішча асобы, у дачыненні да якога была дапушчаная абраза.

Ён просіць пакараць Корчык абмежаваннем волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

У апошнім слове Корчык патлумачыла, што ў абвінавачвання ёсць свой кантэкст разумення справы. Кожны чалавек можа напісаць глупства. І я таксама чалавек. На жаль, я выкарыстала не самае ўдалае слова, якое было сказана ва узрушаных пачуццях.

У чат "Міхалова-чат" ўступала, каб пазнаёміцца з суседзямі, лагатып чата не яна выбірала. Не лічыць, што пакаранне павінна быць такім жорсткім за памылку, якую яна здзейсніла ўпершыню за 25 гадоў жыцця ў гэтай краіне.

Абвяшчэнне прысуду заўтра ў 15.00

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства