viasna on patreon

Справа Паўлаўца: сведку Аляксандрава Аляксандра так і не знайшлі

2021 2021-04-02T17:39:54+0300 2021-04-02T18:57:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulavec-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кірыл Паўлавец у судзе.

Кірыл Паўлавец у судзе.

У судзе Савецкага раёна Мінска 2 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядае суддзя Марына Фёдарава. Пракурор – Анастасія Маліко.

Кірыл Паўлавец быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Калі ён быў ужо дома, яму патэлефанавалі з незнаёмага нумару, папрасілі выйсці ва двор і адагнаць машыну. Там яго і затрымалі людзі ў балаклавах.

На наступны дзень быў суд. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП) і ў непадпарадкаванні работнікам міліцыі (23.4 КаАП). Прысудзілі 14 сутак. Але на волю ён так і не выйшаў. Была заведзеная крымінальная справа, з Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Згодна з прад’яўленым абвінавачваннем, Кірыл Паўлавец 30 жніўня на плошчы Свабоды заклікаў да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Перашкодзіў сваімі дзеяннямі працы транспарту, асабліва аўтобусам (там велізарны спіс аўтобусаў, якія ездзяць па найбліжэйшых маршрутах).

Таксама 9 жніўня - на праспекце Дзяржынскага, вул. Пушкіна, Жукава зноў перашкаджаў руху транспарту (аўтобусы, тралейбусы) і спыняў іх нармальную працу.

На двух папярэдніх судовых пасяджэннях пракурор хадайнічаў аб выкліку ў суд ужо вядомага па многіх працэсах сведкі – супрацоўніка Цэнтральнага РУУС  Мінска Аляксандрава Аляксандра Аляксандравіча.

Аднак сведка так і не з’явіўся. Суд прыняў захады пра забеспячэнне яўкі сведкі на працэс. Не з’явіўся няўлоўны Аляксандраў і 30 сакавіка.

Сёння пасля 39 хвіліннага перапынку, які быў абвешчаны для высвятлення прычын неяўкі сведкі, высветлілася, што яго так і не знайшлі.

Суд над палітвязнем Паўлаўцом перанесены – не з’явіўся сведка Аляксандр Аляксандраў

Згодна з прад’яўленым абвінавачваннем, Кірыл Паўлавец 30 жніўня на плошчы Свабоды заклікаў да ўделу ў масавых мерапрыемствах. Перашкодзіў сваімі дзеяннямі працы транспарту, асабліва аўтобусам (там велізарны спіс аўтобусаў, якія ездзяць па найбліжэйшых маршрутах).

Таму суд прыняў рашэнне завяршыць судовае следства без яго.

Падчас судовых спрэчак пракурор Маліко прасіла суд прызнаць Паўлаўца вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія).

Апошняе слова Кірыла Паўлаўца было кароткім:

"Я там быў, 30 гадоў жыў-жыў, і раптам стаў злачынцам? Вам гэта вырашаць".

У судзе абвешчаны перапынак да 5 красавіка да 11.30

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства