Палітвязню Сядову прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму Дапоўнена
У судзе Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу).
Справу разглядае суддзя Анастасія Ляйкоўская, дзяржабвінаваўца – пракурор Зубко.
Віктар Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка ў Мінску паводле відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Менску.
Беларускай праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітычным зняволеным.
Згодна з абвінавачваннем, у ноч з 10 на 11 жніўня на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Куйбышава каля дому Сурганава,50, Сядоў прымаў удзел ва ўзвядзенні барыкад, кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку.
Віну часткова прызнае. Кажа, што паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень.
Справа Сядова: пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Сёння ў судзе Сядоў выступіў з апошнім словам.
Ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, дзяцей, якім прычыніў многа гора:
"Спадзяюся з Божай дапамогай вы зможаце выжыць", - эмацыйна выказаўся ён.
Просіць суд не наказваць яго строга.
Палітвязню Віктару Сядову суддзя Лейкоўская прысудзіла 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.