viasna on patreon

Затрыманы "са зброяй" у Мінску — брат-блізнюк асуджанага і пакаранага смерцю Паўла Сялюна

2021 2021-03-27T20:10:00+0300 2021-03-27T20:27:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/selun_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днём 27 сакавіка прэс-служба МУС паведаміла, што ў Мінску каля метро "Пушкінская" супрацоўнікі міліцыі затрымалі 30-гадовага жыхара Вілейскага раёна, у якога пры сабе была зброя. "У ходзе асабістага дагляду знойдзеныя газавы і сігнальны пісталеты, патроны, лазерная ўказка і складаны нож", — кажуць у ведамстве. На "пакаяльным відэа" мужчына сцвярджае, што гэты набор яму для таго, каб абараняцца, і сам ён ніколі не ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Актывісты Вілейкі пазналі затрыманага і паведамілі праваабаронцам "Вясны", што гэта Андрэй Сялюн — брат-блізнюк асуджанага да смяротнага пакарання ў 2013 годзе Паўла Сялюна. Брата затрыманага Андрэя расстралялі імем Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе.

Андрэй Сялюн. Скрыншот з відэа МУС
Андрэй Сялюн. Скрыншот з відэа МУС

Таксама на "пакаяльным відэа" дэманструюць нібыта на тэлефоне затрыманага падпіскі на "дэкструктыўныя тэлеграм-каналы", тры з якіх — свежыя. Падпіскі на іх датаваныя адным часам — у 12:41. Мужчына сцвярждае, што падпісаны на тэлеграм-каналы [не ўдакладняецца на якія] для таго, каб "сачыць, як склаліся лёсы людзей, якіх рэпрасавалі". 

"Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Па дадзеным факце высвятляюцца ўсе акалічнасці", — гаворыцца ў МУС.

Справа расстралянага Паўла Сялюна

12 чэрвеня 2013 Гродзенскі абласны суд прызнаў 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ Паўла Сялюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзёж; здзек над трупамі; крадзёж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні ён патлумачыў рэўнасцю. Забітыя – ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у адной кватэры. Па сукупнасці злачынстваў суд першай інстанцыі прыгаварыў Паўла да выключнай меры пакарання – расстрэлу. Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц

Фота з дакументаў Паўла Селюна
Фота з дакументаў Паўла Селюна

18 красавіка 2014 года стала вядома, што ў адносінах да Паўла выкананы смяротны прысуд. Калі адвакат пайшла наведваць Сялюна ў СІЗА №1, дзе ён чакаў выканання пакарання ў выглядзе расстрэлу, ёй паведамілі, што ён «убыл по приговору». Пры гэтым маці пра лёс яе дзіцяці ніхто не інфармаваў, фактычна на працягу месяца яна прыбывала ў поўным няведанні пра яго лёс. Яго маці Тамара Сялюн звярнулася ў Камітэт па правах чалавека са скаргай на жорсткае, бесчалавечнае абыходжанне ў адносінах да Паўла.

Маці Паўла Сялюна: «Кожную секунду спадзяюся, што ён жывы»

"Новы Час" і аўтарка Вераніка Уласевіч распачынаюць цыкл матэрыялаў пра жанчын, чые родныя былі прысуджаныя да расстрэлу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства