viasna on patreon

Затрыманні па ўсёй краіне на Дзень Волі: пераслед у Беларусі 25 сакавіка Дапоўнена

2021 2021-03-25T20:42:00+0300 2021-03-26T15:01:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/25_sakavika_mensk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менск, 25 сакавіка. Фота: "Радыё Свабода"

Менск, 25 сакавіка. Фота: "Радыё Свабода"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 сакавіка ў Дзень волі пільна сочыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні, "прафілактычныя гутаркі", ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Усе вядомыя затрыманні па Менску — у табліцы ўнізе матэрыяла. Яна пастаянна абнаўляецца.

Гродна

Жонка актывіста непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў на Беларус Анджэя Пачобута Аксана паведаміла на свай старонцы ў фэйсбуку, што ў іх дома праводзіцца ператрус.

“Дома міліцыя ў балаклавах, тэлефанаваць не даюць”, - паведаміла яна. Пазней дадала, што ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы за распальванне варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Затрыманага ў Гродне журналіста Анджэя Пачобута даставілі ў Цэнтральны апарат СК у Мінску, дзе адбыўся допыт. Анджэй Пачобут затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы, піша "БАЖ".


Тым часам Генеральная пракуратура паведаміла, што ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі так званага Саюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Названыя грамадзяне, пазіцыянуючы сябе членамі вышэйпаказанага саюза, з 2018 года па цяперашні час на тэрыторыі горада Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеянні пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўданні генацыду беларускага народа.


Сілавікі прыйшлі таксама ў польскую грамадскую школу і сядзібу Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні, паведамляе Інэса Тодрык-Пісальнік.


Таксама прыйшлі дадому да дырэктаркі грамадскай школкі пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай. Пра гэта паведамляе тг-канал Белсата.

Таксама ідзе ператрус у кіраўніцы Лідскага аддялення Саюза палякаў у Беларусі Ірэны Бернацкай. Пасля ператрусу яе павезлі ў Мінск на допыт у Следчы камітэт. Яе хочуць дапытваць без адваката. Адвакат мусіць прыбыць праз 1,5 гадзіны. Ірэну пакінулі пад арыштам пасля допыту ў Следчым камітэце, перадае "Белсат".

«Гэта распачалося а 9-й гадзіне, мяне яшчэ ў офісе не было, былі людзі, якія працуюць у бюро. Прыйшлі 10 чалавек з розных аддзелаў міліцыі. Іх цікавіла ўсё, распачалі ад кожнага кабінету, на пачатку ў школе, пасля ў бюро, дзе нашая бухгалтэрыя, пасля ў рэдакцыі. Цікавіла іх усё. Усё праглядалі: кнігі, часопісы. Адразу забралі камп'ютары. І таксама праглядалі фотаапараты – іх пакінулі, але я не паглядзела, ці карткі памяці пакінулі», — распавяла "Белсату" пра ператрус у Саюзе палякаў Беларусі Ірэна Валюс, віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі.


Адбываецца ператрус у рэдакцыі пры Саюзе палякаў у Беларусі. Забіраюць газеты «Głos znad Niemna» і часопісы «Magazyn Polski», кампʼютары і абсталяванне.


У вёсцы Лунна Мастоўскага раёна затрыманы мясцовы актывіст і краязнаўца 78-лётны Лявон Карповіч, перадае Hrodna.life. У яго над домам вісеў нацыянальны сцяг.


Каля 15.00 два супрацоўнікі міліцыі прыйшла да Любові Сарлай. Яе адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС для высвятлення інфармацыі па папярэдніх акцыяў, распавяла яна Hrodna.life.


Актывісты паведамілі Hrodna.life пра затрыманне айцішніцы Ульяны Ляскевіч. Яна таксама актрыса самадзейнага тэатра "Турандот".


У інтэрнаце ўніверсітэту а 9-й раніцы быў затрыманы Дзмітры Ярэніч

Таксама ў Гродне затрыманы Уладзімір Карпач.


Салігорск

Сёння раніцай у Салігорску супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы гарадскі актывіст Павал Батуеў. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Следчага камітэта РАУС г. Салігорска.


Таксама дома АМАП затрымаў ўдзельніка стачкаму "Беларуськалія" Дзмітрыя Аляксандравіча Караку. Таксама прайшлі вобшукі ў некаторых іншых страйкамаўцаў Беларуськалія.

Затрыманая гарадская актывістка Іна Гарадская.


Слуцк

Затрыманы жыхар Слуцка Андрэй Крот. Папярэдняя прычына затрымання — выявы "Пагоні" і бел-чырвона-белыя сняжынкі на вокнах. Ён знаходзіцца ў мясцовым РАУС. Таксама ўчора, 24 сакавіка, праз бела-чырвона-белы сцяг і "Пагоню" на прыватным участку быў затрыманы Уладзімір Фёдаравіч Кульбіцкі, вёска Лучнікі Слуцкага раёна. 


Рэчыца

Сёння ў СК Рэчыцы выклікаюць журналіста Андрэя Мядзведзева і праваабаронцу Валера Пуціцкага. Іх статус у позве не пазначаны. Можна меркаваць, што допыт звязаны з крымінальнай справай па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. UPD: а 19.00 з імі па-ранейшаму няма сувязі. 


З раніцы супрацоўнікі міліцыі дзяжурылі пад  пад'ездам Аляксандры Бахцінавай, калі яна выйшла з дому і села ў таксі і паехала да свайго адваката ў будынку ФСАН, яны пераследавалі яе на машыне. Ёй хацелі ўручыць позву на прафілактычную гутарку, яна адмовілася. Супрацоўнікі міліцыі камусьці тэлефануюць, нікога не адпускаюць. Дзяўчына дачакалася адваката і ў яго прысутнасці адмовілася размаўляць з міліцыяй. Але сілавікі схапілі яе за руку і прымусілі праехаць у РАУС. Аляксандру адпусцілі ў 6 вечара, пратрымалі гадзін 5, выклікаюць заўтра раніцай у міліцыю зноў.


Віцебск

У Віцебску затрыманы вядомы апазіцыянер і дысідэнт Барыс Хамайда, піша БелсатРанкам 25 сакавіка ён выйшаў да легендарнага ў Віцебску «сіняга дому» ў цэнтры гораду на адзіночны пікет з выявай герба «Пагоня». Гэткім чынам хацеў павіншаваць віцяблян з Днём Волі. Ужо праз некалькі хвілін да яго падышлі людзі ў форме МУС. Зараз Барыс Хамайда знаходзіцца ў Чыгуначным РАУС Віцебску. Пазней яго адпусцілі.

Таксама на сувязь у Віцебску перасталі выходзіць Крысціна Юдзіна, Канстанцін Смолікаў, Алесь Вендт, Іван Казлоў, Руслан Яневіч.


Магілёў

Магілёўскі праваабаронца і актывіст Аляксандр Хамратаў паведаміў, што яго затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі ў масках. Падрабязнасцяў затрымання няма, перадае MAYDAY.


У Магілёве затрымалі Віктара Шаўцова і Аляксандра Лісоўскага.


Магілёўца Арцёма Кармазіна забралі з працы людзі ў форме АМАП у балаклавах, паведамляе MAYDAY. У дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома. У райаддзелах міліцыі Магілёва заяўляюць, што такога чалавека ў іх няма.


У горадзе затрыманая Вольга Захарава. Паводле інфармацыі крыніцы MAYDAY, яна патэлефанавала сваёй непаўналетняй дачцэ а 18:26 і сказала, што яе затрымалі.


Брэст

Вядомы сваёй БЧБ-прычоскай жыхар Берасця Андрэй Прыстаўка паведаміў, што яго затрымалі:

“ А мяне зноў вязуць на 13 содняў, якія я ўжо адсядзеў...” – паспеў напісаць ён у тэлеграме.

Пазней стала вядома, што перад Андрэем выбачыліся і адпусцілі.


На выхадзе з дому затрымалі журналістаў-фрылансераў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука. Іх збіраюцца везці ў Маскоўскі РАУС, паведамляе "Белсат". У Міланы ёсць няпоўнагадовая дачка. Увечары іх адпусцілі на волю. У іх забралі тэлефоны. Пратаколы не складалі.


Вілейка

Чытачы з Вілейкі паведамляюць, што ў цэнтры горада міліцыя затрымала вілейчука Андрэя Кудзіка.

Момант затрымання Андрэя Кудзіка.
Момант затрымання Андрэя Кудзіка.

Масты

У вёсцы Луна Мастоўскага раёну сёння затрыманы мясцовы актывіст і краязнавец Лявон Карповіч. Яму 78 год. У яго над хатай вісеў нацыянальны сцяг. Правялі ператрус, забіралі ўсё з нацыянальнай сімволікай, нават «Пагоню». Павезлі ў Масты. UPD: а 19.15 стала вядома, што Лявон Карповіч вызвалены да суду. Заўтра ў Мастах пенсіянера будуць судзіць за пікетаванне.


Горкі

Праз камэнтар на суддзю, які караў пратэстоўцаў  да трох чалавек у Горках прыйшлі з ператрусамі і забралі тэхніку.

Зняважлівыя выказваньні у адрас судзьдзі Горацкага суду Аляксандра Зайцава нібыта з'явіліся ў сацыяльных сетках. Пад падазрэньне трапілі актывісты, якіх затрымлівалі за ўдзел у леташніх пратэставых акцыях.

У Андрэя Юркова, Наталлі Даронінай і Ларысы Самсонавай у межах крымінальнай справы забралі тэлефоны, кампутары, носьбіты інфармацыі, а таксама фотаапарат, паведамляе "Радыё Свабода-Беларусь".


Міёры

Затрыманая Наталля Іванаўна Радос. На дадзены момант знаходзіцца ў РАУС г. Мёры. Суд прызначаны на 26 сакавіка.


Ляхавічы

У Ляхавічах Берасцейскай вобласці затрымалі трох мужчынаў: Анатоля Куліка, Генадзя Вішнеўскага, Вадзіма Булатага, Віктара Лойку, Сяргея Шэстака, Андрэя Банкевіча, Яўгена Нікуліна, Віталь Чарняўскі. Анатоль Кулік не так даўно перанёс інсульт. Генадзь Вішнеўскі — пенсіянер. Анатоля Куліка і Генадзя Вішнеўскага выпусцілі з РАУС у Ляхавічах.Аднак там застаюцца астанія затрыманыя.


Гомель

У Гомлі затрыманы актывіст Ігар Краўчанка, які нядаўна адседзеў 30 сутак за фотаздымак з БЧБ-сцягам. Таксама затрыманы актывіст Ілля Міронаў, але пазней яго адпусцілі на волю.


Маладзечна

У горадзе затрымалі маладзечанцаў Яўгена Радзівілку і жонку палітвязня Паўла Пяскова Вераніку Французаву.


Дзесяць футбольных фанатаў затрымалі ў Маладзечне за пратэсты ў жніўні, піша прэс-служба МУС. Яны прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў іх (артыкул 342 КК). Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ.


Затрыманы Аляксандр Зуеўскі. А 18-й гадзіне ў яго кватэры прайшоў вобшук. Сам Аляксандр цяпер знаходзіцца ў РАУС.


Крупкі

У Крупках затрымалі 61-гадовага пенсіянера Васіля Лапаціна. Прайшоў 200 м з БЧБ-сцягам на плячах. Пад'ехаў бус: выскачыла каля пяці міліцыянтаў. Не прадстаўляліся. Двое падхапілі пад рукі, хутка павялі ў бус. Даставілі ў РАУС і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Адпусцілі і сказалі, што заўтра суд. 


Смалявічы

У Смалявічах затрымалі Целяша Глеба 1973 года нарадэння. Затрымалі днём як раней затрыманага па 23.34 КаАП для размовы з кіраўніцтвам РАУС. Яго трымалі да 19 гадзін і адпусцілі без папер.


Бабруйск

У Бабруйску затрымалі Сяргея Бяляева, Уладзіміра Міхалапа, Алену Дурманенка, Дзяніса Носава (карэспандэнт газэты "Вячэрні Бабруйск"; ўвечары быў адпушчаны), Ірыну Сурыгіну, Аляксея Данілейку, Аляксандра Парахневіча.

Таксама "Бабруйск Online" паведамляе аб затрыманні Мікіты Назарава і Паўла Кабанчука. Па словах яго жонкі, вечарам даішнікі спынілі аўтамабіль Паўла. Дадому ён у той вечар так і не вярнуўся.


Пінск

У Пінску на вуліцы затрымалі актывіста Аляксандра Рамановіча. Яго даставілі ў РАУС, дзе ў вуснай форме правялі тлумачальную размову і адпусцілі.


Копыль

У Копылі сёння затрымалі Ігара Ляцкага.


Наваградак

У Навагрудку сёння выклікалі на "прафілактычныя гутаркі" Ірыну Трафімік, Мікалая Журу, Уладзіміра Істрацькова, Уладзіміра Буйко, Вольгу Аляшкевіч, Алега Какошу, Германа Несцера. Усіх адпусцілі пасля размовы.


Дзяржынск

У Дзяржынску затрымалі Аляксандра Куніцкага.


Дуброўна 

У мясцовай актывісткі Наталлі Стрэльчанка прайшоў ператрус. Канфіскавалі камп'ютар і тэлефон.


Усе вядомыя затрыманні па Менску — у табліцы. Яна пастаянна абнаўляецца.


Затрыманні па ўсёй краіне на Дзень Волі: пераслед у Беларусі 25 сакавіка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства