viasna on patreon

За ўдзел у трох мірных акцыях Святлану Брацянкову асудзілі на два гады "хіміі"

2021 2021-03-19T14:57:31+0300 2021-03-19T16:36:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bratenkova_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Брацянкова. Фота spring96.org

Святлана Брацянкова. Фота spring96.org

У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 19 сакавіка агучылі прысуд па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). 

Суддзя Вольга Няборская падтрымала пазіцыю дзяржабвінавачання і пакарала жанчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Менавіта такі прысуд запрасіў пракурор Віктар Завадзіч падчас спрэчак бакоў. 

Нагадаем, паводле абвінавачвання Святлана Брацянкова прыняла актыўны ўдзел у некалькіх несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах – 16 жніўня, 23 жніўня і 6 верасня, дзе гучна пляскала ў ладкі, выходзіла на праезную частку і перашкаджала руху грамадскага транспарту па вуліцах Няміга, Валадарскага, Леніна, праспекце Незалежнасці, чым груба парушыла грамадскі парадак і спакой грамадзянаў. Яе дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы даведалася з дасланага па пошце ліста. 

Сваю віну жанчына не прызнала

"Я выходзіла, таму што хацела ведаць праўду. Па тэлевізары паказваюць адно, у сетках пішуць іншае. А я хацела чуць і бачыць усю праўду, што адбылося, я мела права на гэта, як і ўвесь беларускі народ.

Гэта вельмі жорстка - [судзіць] за тое, што я выходзіла, фатаграфавала, так не павінна быць", - сказала Святлана Брацянкова пасля суда.

Без сведак і адным днём. Як праходзіць суд над Святланай Брацянковай

У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 18 сакавіка пачаўся працэс па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачваюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства