Палітвязня Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі да двух гадоў калоніі
19 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд палітвязню Ягору Сугойдзю. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя Вікторыя Шабуня накіравала Сугойдзя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.
Ягор Сугойдзь — мужчына, якога дзявятага жніўня ў раёне Стэлы меркавана збіў аўтазак. Пасля інцыдэнту ён быў збіты АМАПам і трапіў ў бальніцу. Пасля гэтага ён быў узяты пад варту.
Палітвязня прызналі вінаватым у тым, што дзявятага жніўня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Заслаўская ён у стане алкагольнага ап'янення наўмысна ўдзельнічаў у незаконных масавых мерапрыемствах. Таксама прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, якія спалучаныя з непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Па версіі абвінавачвання, ён выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў лозунгі. Яго дзеянні пацягнулі парушэнне грамадскага парадку, а таксама перашкодзілі руху грамадскага транспарту.
Ягор Сугойдзь прызнаў віну часткова: згодзен з тым, што ўдзельнічаў у мітынгу, з тым, што заскокваў на МАЗ.
Падрабязнасці пра суд:
Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Ягорам Сугойдзем
Мінск: пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі для палітвязня Ягора Сугойдзя