viasna on patreon

Жыхарка Стоўбцаў атрымала паўтары гады «хатняй хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ

2021 2021-03-09T19:08:24+0300 2021-03-09T19:08:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_matalok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Дзевятага сакавіка ў судзе Стаўбцоўскага раёна суддзя Людміла Шуцько вынесла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Вольгі Калкоўскай, абвінавачанай па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Fбраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Як паведамляе телеграм-канал «Стоўбцы Разам», крымінальная справа ў дачыненні да Вольгі была заведзеная за выказванне ў групе ў вайберы аб дзеяннях начальніка аддзела Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Стаўбцоўскага РАУС Дзмітрыя Воранава падчас разгону мірнай дэманстрацыі ў Стоўбцах у жніўні 2020 года.

Вольгу прызналі вінаватай у абразе супрацоўніка ДАІ і прысудзілі 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Таксама Вольга Колковская павінна выплаціць у карысць Воранава 1000 рублёў для кампенсацыі маральнай шкоды.

"Назвала супрацоўніка міліцыі склізкім тыпам". Жыхарцы Бярозы далі два гады "хатняй хіміі" за абразу

Суд Бярозаўскага раёна 26 лютага разглядаў крымінальную справу ў дачынені да мясцовай жыхаркі Валянціны Мядзведзь, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Бацьку двух маленькіх дзяцей адправяць на "хімію" за каментар супраць міліцыянта

Бацьку двух маленькіх дзяцей з Віцебска Аляксея Капітонава прысудзілі да двух гадоў "хіміі" за каментар у Instagram — нібыта ён абразіў міліцыянта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства