У Гродне пачаўся суд над палітвязням Аляксандрам Арановічам. У справе няма ніводных яго паказанняў

2021 2021-02-26T13:05:41+0300 2021-02-26T16:32:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aranovich_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Аляксандра Арановіча. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і п. 13 ч. 2 арт. 293. Кіроўцу аўтадому "Страна для жизни" абвінавачваюць ў арганізацыя дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня і Магілёве. Падставай для ўзбуджэння справы па падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. Што характэрна, гэтую шашку знайшлі толькі ў снежні падчас трэцяга ператрусу. Аляксандр Арановіч віну не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў, як і падчас следства. Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо восемь месяцаў. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" распавядае, як адбываецца працэс над палітзняволеным Аляксандрам Арановічам. 

Аляксандр Арановіч. Фота:
Аляксандр Арановіч. Фота: "Радыё свабода"

Пераапранаўся ў вопратку, як у Ціханоўскага, захоўваў дымавую шашку. У чым абвінавачваюць палітвязня?

Згодана абвінавачванням Аляксандр Арановіч з 20 па 29 траўня 2020 года па папярэдняй змове з Ціханаўскімі і іншымі асобамі прыняў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Магілёве і Гродне:

"Дзейнічаючы праз інтэрнэт, ён заклікаў да групавых дзеянняў, якія звязаныя з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі".

З 4 траўня, натхніўшыся заклікалі Статкевіча і Севярынца, Арановіч далучыўся да актывістаў "Страна для жизни".

Сумесна з Ціханоўскім, Фурманавым і іншымі, разам са Статкевічам, вялі дэструктыўную агітацыю. У Гродне пад выглядам выбарчага пікета па зборы подпісаў правялі незаконнае масавае мерапрыемства без дазволу органаў улады. Арановіча абвінавачваюць у тым, што ён па змове з Фурманавым, Кнігай, Разнічэнка, Ціханоўскім 29 траўня прыбыў на Савецкую плошчу ў Гродне на двух аўтобусах і легкавых аўтамабілях.

Па версіі абвінавачвання Арановіч "спецыяльна апрануўся ў падобную вопратку з Ціханоўскім і дапамагаў яму ў неправамерных дзеяннях". У якасці правакацыйнай падставы грэбліва паводзіў сябе да супрацоўнікаў міліцыі Казлоўскага і Хвалені. Такім чынам, Аляксандр Арановіч здзейсніў злачынства, прадугледжаннае ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Што тычыцца падрыхтоўкі да ўдзелу да масавых беспарадкаў (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), то падставай для гэтага стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. Што характэрна, гэтую шашку знайшлі ў снежні падчас трэцяга ператрусу ў доме яго бацькоў.

"Натхніўшыся заклікамі Статкевіча і Севярынца, набыў дымавую шашку з мэтай правакацыі і распальвання бясчынства натоўпу ў горадзе Старыя Дарогі. Захоўваў шашку на гарышчы дома па месцы рэгістрацыі і жыхарства. 4 ліпеня шашка канфіскаваная супрацоўнікамі міліцыі", — гаворыцца ў абвінавачванні.

Нібыта Арановіч плянаваў ствараць з яе дапамогай дымавую завесу, перашкаджаць бачнасці, перашкаджаць руху транспарту, «распаліць агрэсіўнасьць натоўпу». Выкарыстаць яе Арановіч не паспеў, бо яго затрымалі.

Аляксандр Арановічу цалкам віну не прызнае. Ён сказаў, што абвінавачванне неабгрунтаванае і незразумелае.

Што адбываецца на судзе?

Дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе падтрымлівае пракурор Дзяніс Корда. На думку дзяржабвінавачвання віна Арановіча пацвярджаецца паказаннямі сведак і заключэннямі экспертызы. Аляксандр Арановіч у судзе адмовіўся ад дачы паказанняў. У судзе вырашылі абвясціць паказанні Арановіча, дадзеныя ім падчас папярэдняга следства. Пракурор зачытаў пратаколы допыту ад 30, 31 траўня, 8 ліпеня, а таксама за лістапад, снежань. У іх Аляксандр, як і на судзе, адмаўляўся ад дачы паказанняў і не прызнаваў віну.

Падчас следства запытваліся, ці знаёмы ён з методыкай Джына Шарпа

На першых допытах у яго заптываліся пра тэлеграм-канал NEXTA, пра сувязі з Ціханоўскім, Статкевічам, Севярынцам, Бабарыка, Лосікам, "Народнай Грамадой", а таксама пра Навальнага. У Аляксандра запытваліся, якая роля ў "Стране для жизни" была ў Сакава і Папова. Следчыя таксама задавалі такія пытанні: "Хто сустракаў каманду ў Гродне 29 траўня", "Навошта Кніга шукаў супрацоўнікаў МУС, для арганізацыі бойкі?", "Каму выгадная сітуацыя, каб Фурманаў пад выглядам пікету арганізоўваў несанкцыянаванае мерапрыемства?", "Ваша камплекцыя падобная з Ціханоўскім, для чаго апрануліся, як ён, хто дапамагаў?", "Што вядома пра аўтараў лозунгаў?", "Якая роля структураў замежных дзяржаваў?", "Знаёмыя вы з методыкай Джына Шарпа?", "З кім прапрацоўвалі тэхналогіі каляровай рэвалюцыі?", "Што вядома пра 900 тысяч даляраў, выяўленых у Ціханоўскага?"

Таксама ў яго запытваліся пра знаёмства з Уладзімірам Няронскім, пра тое, адкуль узялася дымавая шашка на гарышчы дома. На ўсе гэтыя і іншыя пытанні Арановіч адмовіўся адказваць. Аляксандр нават адмаўляўся ад подпісу пратаколаў.

У судзе абвешчаны перапынак да 1 сакавіка.

Хто такі Аляксандр Арановіч?

Аляксандр Арановіч — удзельнік каманды YouTube-канала "Страна для жизни", заснаванага Сяргеем Ціханоўскім. Кіроўца аўтадома, 38 гадоў, жыў у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Скончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву, да 2015 года быў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся грузаперавозкамі.

Аляксандра затрымалі падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня разам з іншымі ўдзельнікамі СДЖ. Пераведзены ў Мінск у СІЗА-1. Яму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу. 17 снежня стала вядома, што Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне —падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

"Можа вы і нармальныя людзі, але я ўжо нікому не веру", — маці палітвязня Аляксандра Арановіча

"Вясна" пагаварыла з маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча Галінай Іванаўнай. Хто такі Аляксандр, як ён трапіў у каманду "Страна для жизни", як успрыняла гэта сям'я, як праходзіць следства ў дачыненні да яго, як ставяцца старадаражане да таго, што ў іх горадзе з'явіўся палітвязень, — чытайце ў нашым матэрыяле.

"Запытваліся, чаму яны з Ціханоўскім аднолькава апранутыя". Палітвязню Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне

Як паведаміла "Вясне" маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча, яму прад'явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). За кратамі палітвязень Аляксандр Арановіч знаходзіцца ўжо сёмы месяц. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства